ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Вера ва Уваскрасенне
Кожны крок набліжае мяне да Бога. Вера – найбольшы патэнцыял, якім валодае чалавек. Гэта менавіта яна ўказвае чалавеку напрамак, у якім ён павінен ісці. Вера – гэта дар, які трэба прыняць. Мы ўсе запрошаны Езусам вырушыць у напрамку нашай духоўнай Галілеі. У нас ёсць уласная Галілея, дзе мы сустракаемся з уваскрослым Езусам. Бог нікога з нас не прымушае верыць у Яго і ісці за Ім. Мы маем вольную волю і можам служыць Богу ў любові і свабодзе. Акрамя гэтага, крочанне за Хрыстом заўсёды звязана з выбарам праўды. Гэтая праўда дае нам упэўненасць, што нашае жыццё прынясе добры плён. Перш чым мы дасягнём неба, мы павінны тут, на зямлі, пастаянна выбіраць паміж верай і спакусай нявер’я, паміж дабром і злом, паміж духоўным і цялесным.
Вера таксама мае супольнасны характар. Мы не адзінокія. У духоўную вандроўку на сустрэчу з Хрыстом мы бяром з сабой сваіх блізкіх і ўсіх, каго Бог ставіць на нашым шляху. Сустракаючы Езуса, мы заўсёды запрошаны дзяліцца гэтым досведам з іншымі людзьмі. Гэта можа выражацца ў словах, але перш за ўсё – ва ўчынках. †

Сёння мы павінны старацца здзяйсняць як мага больш дабра, не чакаючы нічога ўзамен. Так, нібы гэта робіць сам Езус для тых, хто ў патрэбе.
Вера ва Уваскрасенне дапамагае нам у чарговы раз зразумець, што зямное жыццё – гэта яшчэ не канец. Варта тут, на зямлі, рабіць як мага больш добрага, каб чалавек, які гэтага не разумее, прымаючы добры жэст ад нас, адчуў, колькі дабра можа даць уваскрослы Хрыстос. Сустракаючыся з Ім, мы заўсёды маем гарантыю духоўнага ўсынаўлення нашага жыцця.
Для многіх жыццё становіцца сталым пошукам Езуса, бо пасланнік Божы звяртаецца таксама да нас: “Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос, Яго тут няма” (Мк 16, 6). Шуканне Уваскрослага асабліва ўзмацняецца ў хвіліны цяжкія і балючыя, па-людску нават безнадзейныя. Я ведаю многіх людзей, якія былі рэлігійна абыякавымі, а ў канцы жыцця працягвалі рукі Богу і, больш таго, былі вельмі шчаслівыя, што знайшлі Яго. Адзіным месцам, дзе можна знайсці Уваскрослага, з’яўляецца вера. Яна праходзіць праверку падчас кожнага нашага жыццёвага выпрабавання. Варта нястомна прасіць у сваіх малітвах: “Пане, павяліч у нас веру, веру ў Тваё Уваскрасенне ў хвале. Дапамажы, каб нашая вера заўсёды ўзрастала, каб кожны з нас быў моцны і мог перанесці не адну гару людской безнадзейнасці”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.