ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

5 красавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай уваскрослы Хрыстос узмоцніць Вас для змагання са штодзённасцю, Святы Дух няхай адорыць усімі сваімі дарамі, а Маці Божая Вастрабрамская нястомна апекуецца Вамі кожны дзень і дадае сіл, каб крочыць наперад. Хрыстос сапраўды ўваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняе радасць, любоў і надзея, у душы жыве супакой, а з твару не сходзіць усмешка. Жадаем таксама моцнага здароўя, сіл, цярплівасці ў пастарскай паслузе і ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста! Радаснага Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Велікодных свят перасылаю мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі, нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і вядзенні людзей да Пана, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
З памяццю ў малітве Генеральная настаяцельніца Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам Ірына Златкоўская
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю, а таксама ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, усмешкі на кожны дзень, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас у штодзённай душпастарскай працы і будзе крыніцай супакою і радасці. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою, непахіснай веры, надзеі і любові ў сэрцы, а таксама яснага неба над галавой і добрых людзей побач. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Мама з усёй сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Юрыю Касабуцкаму і Алегу Буткевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых дароў ад нашага Пана Езуса Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і цудоўнага плёну на Божай ніве.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння і свят Уваскрасення Пана складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дух Божай любові сыдзе на Вас і напоўніць супакоем і радасцю, дадасць сіл у абвяшчэнні Добрай Навіны і ўзмоцніць на шляху да святасці. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца! Шчасці Божа!
Сям’я Абухоўскіх
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Паўлу Салабуду, Яну Раманоўскаму, Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму і Алегу Канановічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Езуса на кожны дзень святарскай паслугі, усіх дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай, а таксама ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш момант будзе напоўнены шчасцем, дабрынёй і любоўю, а полымя веры ніколі не згасне.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу, Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму і Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Велікодных свят складаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, удзячнасці і любові ад вернікаў. Няхай уваскрослы Езус будзе для Вас крыніцай радасці і супакою. Няхай Ён бласлаўляе Вас у паслузе кожны дзень і адорвае сваімі дарамі, а Маці Божая няхай нястомна Вамі апекуецца. Жадаем таксама здзяйснення ўсіх мар, аптымізму, дабрыні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Вернікі з пар. св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму, Ксяндзам: Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя і стойкасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці. Няхай добры Бог адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем, Святы Дух вядзе па Божых сцежках, усмешка заўсёды госціць на Вашых тварах, побач будуць добразычлівыя людзі, а ўваскрослы Хрыстос штодзённа Вас бласлаўляе. Радаснага Алелюя!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, стойкасці, радасці ад выконваемай душпастарскай паслугі, Божага бласлаўлення, апекі Маці святароў і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай промні Божай міласэрнасці асвячаюць Ваш шлях, каб святло Вашай веры вяло да навяртання тых, хто яшчэ не ведае Хрыста. Дзякуем за душпастарскі візіт у нашыя дамы, за чулае сэрца, памяркоўнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з касц. св. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі, за цярплівасць, прыгожыя, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і чулае сэрца, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні шчодрых дароў Святога Духа, здароўя, радасці, шмат сіл у вядзенні Божага люду, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя стала апекуецца і ніколі Вас не пакідае.
Вернікі з пар. Звеставання НПМ у Міжэрычах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, здзяйснення ўсіх мар, душэўнага супакою і людской добразычлівасці. Мы ўдзячны Вам за міласэрнае сэрца, мудрасць, самаадданасць, малітву і веру. Няхай усемагутны Бог асвячае сваім святлом кожны Ваш дзень.
З павагай сям’я Амбрашкевіч з пар. Звеставання НПМ, в. Клепачы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Віталію Внароўскаму, Валерыю Быкоўскаму, Альгімантасу Паўлікасу, Андрэю Лішко, Валерыю Спірыдону, Яну Кузюку і Аляксандру Вараб’ёву з нагоды Дня святара жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну на ніве Пана, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Антонія, а таксама ўсяго найлепшага. Няхай Хрыстос, які перамяніў хлеб у сваё Цела, а віно – у Кроў і даручыў Вам штодзённа трымаць іх у сваіх святарскіх руках, заўсёды Вас бласлаўляе.
Радасных і шчаслівых Велікодных свят жадаюць вернікі з пар. Адэльск
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Жылісу, Паўлу Астукевічу і Віталію Бяленіку з нагоды Велікодных свят жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Маці Божай, шмат радасці, моцнага здароўя, сілы і супакою на кожны дзень, а таксама багатага плёну на ніве Пана. Хрыстос сапраўды Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шматлікіх Божых ласкаў, добрых і шчырых людзей, гатовых заўсёды Вам дапамагчы, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а міласэрны Бог нястомна адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сонечных дзён, шчырых і верных сяброў, а таксама радасці, сіл для пераадолення цяжкасцей штодзённага жыцця і выканання святарскай паслугі. Дзякуем за Вашу ахвярную працу, добрае сэрца, прыгожы прыклад веры і мудрасці. Няхай Святы Дух дапамагае Вам на ўсіх жыццёвых шляхах. Радаснага Алелюя!
З малітвай удзячныя парафіянкі Пелагея, Міраслава, Анжэла і Леакадзія
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, сілы, радасці і цудоўнага плёну на Божай ніве. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваім бласлаўленнем і любоўю, жыццё плыве ў супакоі, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Велікодных свят дасылаем свае шчырыя віншаванні. Жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай на Вашым твары заўсёды жыве ўсмешка, а побач будуць добрыя і спагадлівыя людзі. Няхай уваскрослы Божы Сын адорыць Вас сваім бласлаўленнем і ўсімі ласкамі. Радаснага Вялікадня!
Прадстаўнікі ІІІ Ордэна св. Францішка, Ружанцовыя колы і парафіяне з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні бласлаўлення ўваскрослага Езуса Хрыста, радасці ад святарскай паслугі, моцнага здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзейсняцца ўсе Вашы высакародныя планы і намеры. Дзякуем за распалены агонь веры, ахвярную працу ў пабудове нашай святыні, добрае і чулае сэрца, малітву і адданую службу Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне і любячая моладзь з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці, доўгіх гадоў жыцця і служэння ў нашай парафіі. Няхай уваскрослы Хрыстос шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, а побач заўсёды будзе Найсвяцейшая Маці. Нізкі паклон за нястомную працу, духоўную апеку, шчырую малітву, цярплівасць, дабрыню і разуменне. Няхай Ваш святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах да Маці Божай. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З удзячнасцю малітоўная група з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Артуру Валчкевічу, Станіславу Пацыну, Клерыкам: Дзянісу Бразінскаму, Віталію Аляксейчыку, Эрнэсту і Тамашу Мікалайчыкам, Анджэю Ганчару, а таксама шаноўным Сёстрам Клары Волчэк і Агнэс Астравух з нагоды Велікодных свят складаем спалучаныя з малітвай пажаданні моцнага здароўя, шмат радасці, моцы Святога Духа і плённай працы ў нашай парафіі. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня, сціпласць і клопат пра людзей заўсёды будуць прыкладам для нас.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем пажаданні душэўнага супакою і цеплыні, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім святарскім шляхам. Няхай на дарозе, якую Вам паказаў Бог, Вашымі спадарожнікамі заўсёды будуць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывы агеньчык Святога Духа, што ззяе ў Вашым сэрцы, няхай ніколі не слабне і дапамагае ўсё большай колькасці людзей знайсці шлях да веры і да Касцёла. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, клопат аб парафіянах і святыні.
З малітвай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і абараняе Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй сталай апецы. Моцнага здароўя на доўгія гады, людской дабрыні, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці, шчасця, усмешкі і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай працы.
З удзячнасцю і малітвай парафіяне з капл. Вердамічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Эдуарду Сінкевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці з кожнай перажытай хвіліны, душэўнага супакою, моцнай надзеі на лепшае і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекуецца, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з пар. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Этэлю, Аляксандру Пятровічу, Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Божая моц сыходзіць на Вас і будзе падтрымкай у выкананні душпастарскай працы. Няхай Вашы намаганні, шчырасць і адкрытыя сэрцы вядуць усіх вернікаў да Бога, а Вам будуць узнагароджаны ў Божым Валадарстве і тут, на зямлі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з пар. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем свае шчырыя віншаванні, а таксама словы ўдзячнасці, павагі і прызнання. Жадаем моцнага здароўя, зычлівых людзей побач, мудрасці і святасці. Пане Езу, мы ведаем, як Ты любіш сваіх святароў. За тое, што Ксёндз Юрый абвяшчае Тваю навуку, што ад Твайго імя прабачае нам грахі, што раздае нам Тваё Цела, прытулі яго з любові да сябе і адары сваім бласлаўленнем, а мы будзем падтрымліваць яго ў сваёй малітве. Дзякуем бацькам за сына святара!
Апостальства “Маргарытка” з в. Сураж
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Дзмітрый Несцер! Ад усяго сэрца віншуем Вас з нагоды Дня святара і Велікодных свят. Дзякуем Вам за тое, што Вы з намі, што пачулі калісьці голас “Ідзі за Мной!” і пайшлі па дарозе служэння Богу і людзям. Жадаем Вам моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў цяжкай душпастарскай працы. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас сілай і сваім бласлаўленнем, а Маці Божая атуляе сваёй мацярынскай апекай.
Вернікі з капл. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рычарду Пэрчаку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добразычлівыя людзі, а ў душы жыве радасць, надзея і любоў. Няхай Ваша вера ўзмацняецца з кожным днём, а Божае бласлаўленне, дары Святога Духа і апека Вашага св. Заступніка будуць Вашай зброяй у барацьбе супраць зла.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
◊◊◊
Паважаным Айцам Станіславу Садоўскаму і Каралю Бараноўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай. Няхай здароўе, радасць і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць. Няхай уваскрослы Езус заўсёды валадарыць у Вашых сэрцах, дадаючы сіл у паслузе Богу і людзям. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Яўгену Голубу і Максімільяну Свяжэўскаму з нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: Божага бласлаўлення на доўгія гады жыцця, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці і супакою ў сэрцы. Хрыстос Уваскрос!
Рыцарства Беззаганнай з пар. МБ Анёльскай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя віншаванні. Жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою і шчаслівай працы, моцы і стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі і нястомна вядзе па жыцці.
З удзячнасцю парафіяне з в. Гінэлі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шчасця, якое Вы знойдзеце ў Богу, супакою ў душы і радасці ў сэрцы. Няхай Вас напаўняе моц Святога Духа, любоў і надзея на лепшае. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі, а з твару не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Усялюба
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу, а таксама ўсім святарам дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорвае сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і Кола жывога Ружанца з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Андрэю Радзевічу, Віктару Мыслюку, а таксама ўсім Ксяндзам і Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара складаем самыя шчырыя пажаданні. Мы молім Бога, каб кожны з Вас знаходзіў у сваім сэрцы і няспынна пацвярджаў жыццём тое сапраўднае значэнне, якое мае Ваша святарскае пакліканне, а таксама каб усе людзі былі ўдзячны за дар паклікання, як за нічым не заслужаную ласку. Жадаем той святасці, якая выражаецца стараннасцю і самаадданасцю, каб Вас заўсёды падтрымлівала моц Святога Духа і любоў да Эўхарыстыі, каб Вы стараліся быць верагоднымі сведкамі Хрыста ў сучасным свеце, каб Вашыя заклікі плылі з чыстага сэрца, якое мае ў сабе прастату і шчырасць сапраўдных вучняў. Жадаем, каб у таямніцы Вашага святарскага жыцця Хрыстос стаў бачным і чутным, каб Вы па Яго прыкладзе былі добрымі пастарамі і дасягнулі святасці.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, добрага здароўя на доўгія гады, сілы, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, павагі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапаможа пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засейваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён. Няхай Ваша штодзённая праца прыносіць Вам задавальненне, а нас накіроўвае дарогай да збаўлення. Радаснага Алелюя!
З удзячнасцю і павагай вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос вядзе Вас да Бога па дарозе, якую Вы самі выбралі, а Маці Божая заўсёды ахінае Вас сваёй чулай апекай. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл і цярплівасці. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат аб нашых дзецях, за ратаванне і навяртанне нашых душ, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Радаснага Алелюя!
З любоўю і ўдзячнасцю дзеці і іх бацькі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас сваімі ласкамі, здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю, каб Вы маглі пераадолець усе цяжкасці на сваім жыццёвым шляху. Сардэчна дзякуем Вам за добрае, чулае сэрца, шчырую, ахвярную і руплівую душпастарскую працу.
З малітвай вернікі з в. Малінавая
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Паўлу Эйсманту і Дзмітрыю Леўчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем нястомнай апекі Панны Марыі на нялёгкай дарозе святарскай паслугі, дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
ІІІ Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаных Ксяндзоў: Пробашча Яна Рэйшаля і Андрэя Кевлюка, Сясцёр Ганну і Кацярыну, Арганістку Ганну сардэчна віншуем са святамі Уваскрасення Пана. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, нязгаснага запалу і плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Найсвяцейшая Панна Марыя адорвае ласкавасцю і цеплынёй свайго сэрца. Жадаем Вам таксама здзяйснення ўсіх планаў і намераў, шчодрых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Шчаслівых і радасных Свят!
Вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Маці Божая Яснагорская нястомна Вамі апекуецца, прытуляе да сябе, абараняе ад усякага зла і бласлаўляе Вашу душпастарскую працу. Моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, сіл і стойкасці на жыццёвым шляху.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з в. Каменка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву і Алегу Жураўскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божая любоў і міласэрнасць сыходзіць на Вас кожны дзень, Найсвяцейшая Маці няхай трымае пад сваёй апекай, а наш уваскрослы Збаўца няхай нястомна адорвае сваімі ласкамі і падтрымлівае на нялёгкім душпастарскім шляху. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за адкрытыя, шчырыя і добрыя сэрцы, а таксама за гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў кожны момант. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным. Хрыстос Уваскрос!
З павагай сем’і Іода, Лях, Валяк з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова. Няхай Уваскрослы Хрыстос, які збавіў свет праз сваю смерць на крыжы, дадасць Вам сіл, каб пераадольваць усе цяжкасці, а таксама адорыць Вас радасцю свайго Уваскрасення. Маці Божая няхай штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З павагай Ружанцовыя колы, касцёльны камітэт і верныя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем мноства Божых ласкаў, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы. Дзякуем Вам за Божае слова, малітву і добрае сэрца.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана з глыбіні сэрцаў жадаем шмат здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, стойкасці, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, дапамогі Святога Духа і Божай міласэрнасці на кожны дзень. Верна служыце Богу і людзям! Радаснага Алелюя!
Верныя парафіяне з в. Еўлашы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Юрыю Жэгарыну, Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму, Дзмітрыю Леўчыку, Дыякану Чэславу Ладыку і Клерыку Вадзіму Каўтанюку з нагоды свят Уваскрасення Пана ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага. Няхай усе Божыя ласкі, якімі прасякнуты Велікодныя святы, напаўняюць Вашае жыццё і паслугу. Няхай побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў цяжкія хвіліны, а Маці Божая Навагрудская ахінае Вас сваёй апекай і мацярынскай любоўю. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Касцёльны камітэт і вернікі з пар. св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем захаваць шчырасць сэрца, дабрыню думак і чысціню духа. Няхай добры Бог асвеціць ласкай Ваш шлях, адорыць моцным здароўем, пашле зычлівых людзей, добрыя сэрцы якіх не дазволяць Вам засумаваць. Няхай усмешка дабрыні ніколі не гасне на Вашым твары. Аддзяч, Божа, маме за сына святара.
Удзячныя парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Эдуарду Сінкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, аптымізму, сілы і стойкасці на жыццёвым шляху, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця. З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Юзафу Трубовічу і Антонію Адамовічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат радасці, здароўя, цудоўнага святарскага шляху, поспехаў у душпастарскай працы, а таксама добразычлівасці ад парафіян. Вясёлых Свят!
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем мноства Божых ласкаў, моцнага здароўя і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, любоўю, верай і надзеяй на лепшае.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, шмат сіл і стойкасці ў складаных хвілінах жыцця. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваім плашчом. Дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Нізкі паклон бацькам за сына святара. Найлепшыя пажаданні складаем таксама шаноўным Сёстрам Агнешцы, Ганне і Удаве Сабіне. Няхай Пан Бог падтрымлівае Вас заўсёды і ўсюды і дапамагае ў рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Вясёлых Свят!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння, Велікодных свят і Дня святара ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, шмат сіл і цярплівасці, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем Вам за адданую службу Богу і людзям, за добрыя парады для кожнага з нас, за прыемную ўсмешку, добрае сэрца, любоў і зычлівасць да нас. Няхай Бог адорвае Вас усімі дарамі, а Маці Божая ахінае сваёй ласкай і апекай.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Суботнікаў, Гіровічаў і Жамыслаўля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць сіл і цярплівасці. Няхай св. Заступнік абараняе Вас у кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваім бацькоўскім бласлаўленнем. Святы Дух няхай вядзе па Божых сцежках, а Анёл-ахоўнік пляце Вам вянок з белых руж.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з Забалаці
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пётр Кубель! З нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем, каб гэтыя святы прынеслі Вам бязмежную радасць і шчасце, каб Хрыстос адарыў здароўем і бласлаўленнем, а Маці Божая Вастрабрамская ахоўвала Вас кожны дзень і раз’ясняла дарогу да Пана.
З малітвай сям’я Амбражук з Больцішкаў
◊◊◊
Паважанаму і дарагому Ксяндзу Пробашчу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам у штодзённай паслузе, а таксама будзе Вашай сілай і моцай у здзяйсненні ўсіх добрых намераў. Няхай жыццё плыве ў супакоі, а праца прыносіць шчодры плён. Няхай Бог адорвае Вас моцным здароўем на доўгія гады, а Ваша вера, шчырасць і самаадданасць будуць добрым прыкладам для пераймання. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданае служэнне Богу і людзям.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Уваскрасення Пана Езуса жадаем здароўя, шчасця і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і мноства цудоўных хвілін на шляху, які падрыхтаваў для Вас Пан. Няхай уваскрослы Хрыстос прынясе Вам радасць, супакой і мноства дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую паслугу Богу і людзям.
Верныя парафіяне з Больцішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу і Паўлу Гардзейчыку, а таксама шаноўным Сёстрам з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці, светлай раніцы Уваскрасення і смачнага велікоднага яйка! Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй апецы. Шчасця, цяпла, поспехаў у рэалізацыі ўсяго задуманага і вясёлага Вялікадня! Шчыра дзякуем за добразычлівасць, любоў і цярплівасць, а таксама за тое, што Вы з намі.
Вернікі з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня святара складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем, каб на святарскім шляху Вам спадарожнічала блізкасць Таго, хто Вас паклікаў і каму Вы прысвяцілі жыццё. Няхай Божы Дух жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае галоўнае. Жадаем Вам, каб складанасць трывання пры Хрысце была ўзнагароджана радасцю Уваскрасення. Жадаем, каб рытм Вашага святарскага сэрца біў рытмам любові Сэрца Езуса, каб Вашае сэрца пашыралася і адкрывалася на нязмерную любоў Бога. А перш за ўсё жадаем, каб па прыкладзе Хрыста Вы былі добрым пастырам і дасягнулі святасці.
З хрысціянскім прывітаннем і малітвай сябры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Велікодных свят складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Божае бласлаўленне сплывае на Вас нястомна, Маці Божая мае ў сваёй апецы, а ўваскрослы Хрыстос адорвае сваімі бязмернымі ласкамі. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, любові і дабрыні ад парафіян, а таксама шчасця і радасці на кожны дзень. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з в. Андрэеўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Віктару Велівісу і Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара жадаем моцнага здароўя, сіл на доўгія гады жыцця, радасці і задавальнення ад працы на ніве Пана. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам дарогу жыцця, узнагародзіць Вас за самаадданую святарскую паслугу, за любоў і павагу да кожнага чалавека. Нізкі паклон за міласэрныя сэрцы і клопат пра ратаванне нашых душ.
Парафіяне з касц. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды Вялікадня складаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, радасці ў сэрцы і ўсіх Божых ласкаў. Няхай промні Божай любові і міласэрнасці напаўняюць Ваша жыццё, а святарская праца прыносіць багаты плён. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі.
Кола Жывога Ружанца МБ Тракельскай з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Хрыста складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог дае Вам здароўе і радасць, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Няхай у Вашым сэрцы жыве супакой, і ніколі не будзе нястачы ў людской добразычлівасці.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усяго найлепшага: здароўя, усіх Божых ласкаў, радасці і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай уваскрослы Езус нястомна адорвае Вас сваім бласлаўленнем. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Былыя парафіяне з в. Навіянка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Паўлу Гедройцю, Аляксандру Севасцьяновічу, Раману Рачко, Генрыху Яблоньскаму, Юзафу Ханьчыцу, а таксама Айцам Антонію Пажэцкаму і Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою, дабрыні і зычлівасці ад людзей навокал, а таксама нястомнай радасці ад свят Уваскрасення. Вясёлага Алелюя!
Вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму і Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем таксама моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
Вернікі з в. Вігушкі і Галімшчына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Дня святара i Велiкодных свят жадаем здароўя, радасці, аптымiзму. Няхай Езус Хрыстус напоўніць Вас агнём сваёй любові, умацуе сваёй сілай, блаславіць Вашу працу шчодрымі дарамі, натхніць ў малітве, каб кожны дзень Вы жылі таямніцай Яго смерці і ўваскрасення.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня святара i Велiкодных свят жадаем Божай любовi, шмат ласкаў ад Езуса Хрыста, дароў Святога Духа, сталай апекi Найсвяцейшай Панны Марыi, здароўя, моцнай веры, стойкасцi ў паклiканнi. Няхай Вашае жыццë будзе напоўнена радасцю, аптымiзмам, добрымi i зычлiвымi людзьмi.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу ў кожную хвіліну. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай любові.
Парафіяне з капл. св. Юрыя, в. Варона
◊◊◊
Паважаным Айцам: Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гэнзе, Андрэю Урублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану і Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай радасць і супакой напоўняць Вашыя сэрцы, а побач будуць добразычлівыя людзі. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, якое ў нашых сэрцах пакідае глыбокі след. Няхай уваскрослы Езус, які паклікаў Вас да святарства, штодзённа ўзмацняе і адорвае Вас сваімі ласкамі.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай усё задуманае здзяйсняецца, радасць штодзённа госціць у сэрцы, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
З павагай вернікі з в. Рудкевічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў: моцнага здароўя, шчасця, сіл і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці, душэўнага супакою і апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Шчасці Божа!
Сям’я Канопка

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.