ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (89)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Святы Павел прыгадвае нам: “Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом” (Эф 2, 4–5). Крыж Хрыста з’яўляецца самым галоўным доказам любові Бога да нас: Езус палюбіў нас дарэшты (параўн. Ян 13, 1), гэта значыць, што не толькі да апошняй хвіліны свайго зямнога жыцця, але да існуючых межаў любові. Калі праз стварэнне Айцец даказаў нам сваю любоў, даючы нам жыццё, то праз пакуты Сына Ён даў нам доказ самай высокай пробы: Ён прыйшоў, каб пакутаваць і памерці за нас.
    Пасля смерці і ўваскрасення Езуса “любоў Божая, – кажа св. Павел, – вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам” (Рым 5, 5). Святы Дух дзейнічае ў Касцёле і такім чынам забяспечвае жывую памяць пра Хрыста. Ён дзейнічае ўсюды, нават па-за Касцёлам, дзякуючы чаму ўзрастае вартасць сапраўднага чалавецтва.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом   
 

kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   У свеце шмат спакус, іх колькасць расце з дня на дзень. Злы дух рознымі спосабамі спакушае нас, каб мы не захоўвалі нашых хрысціянскіх абавязкаў. Часам мы павінны плаціць вялікую цану за вернасць хрысціянскаму пакліканню. Наша асяроддзе можа адмовіцца ад нас і выключыць са свайго кола. У такім выпадку трэба памятаць аб тым, што з дапамогай Божай ласкі мы зможам перамагчы ўсе цяжкасці, і няма нічога больш важнага, чым быць аб’яднаным з Хрыстом.
    Гэта наша гадзіна і наш час, каб сказаць Богу “так”, не ўцякаць ад Яго, але быць з Ім у штодзённым жыцці. Гэта фундаментальнае заданне, якое стаіць перад намі.

Фрагмент гаміліі на V Нядзелю Вялікага посту

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.