ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Хрыстос Уваскрос!

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Як кожны год, у Велікодныя святы мы разам з паннамі з Евангелля скіроўваемся ў духу да гроба Хрыста. Поўныя ашаламлення, бачым камень, адсунуты ад увахода, і разумеем, што ў гробе няма цела Езуса. Мы чуем словы анёла, якія напаўняюць нашы сумныя, устрывожаныя сэрцы радасцю і супакоем: “Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых? Яго тут няма; Ён уваскрос” (Лк 24, 5–6).
    Хрыстос уваскрос, Хрыстос жыве і будзе жыць заўсёды. Гэтая найважнейшая праўда хрысціянскай веры дазваляе нам іншымі вачамі паглядзець на свет, на гісторыю чалавецтва і на рэчаіснасць нашага жыцця. У Пасхальнай таямніцы мы пазнаём Хрыста як Пераможцу над сіламі зла, цемры і граху. Яго мукі і смерць з’яўляюцца задаткам нашага збаўлення, а крыж становіцца знакам Божай любові і прабачэння, брамай, якая вядзе да вечнага шчасця.
І хоць тут, на зямлі, жыццё чалавека не вызвалена ад смутку, цяжкасцей, цярпення і болю, нашыя сэрцы напоўнены цвёрдай надзеяй, бо мы верым, што ідучы за Хрыстом па дарогах веры, мы накіроўваемся не да смерці, а да паўнаты жыцця, якое не мае канца.
    Вызнаючы веру ва ўваскрослага Хрыста, мы паўтараем за святым Паўлам: “Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала? [...] Богу ж падзяка, бо Ён даў нам перамогу праз нашага Пана Езуса Хрыста” (1 Кар 15, 55. 57).
   
    Дарагія Браты і Сёстры!
    У святы Уваскрасення Пана жадаю Вам, каб вера ў Хрыста, які ёсць з намі і жыве ў нас, стала крыніцай глыбокай унутранай радасці, моцы духа, мужнасці і стойкасці ў добрым. Нам нельга стамляцца сведчыць аб надзеі, якая ёсць у нас. Няхай Божая любоў, аб’яўленая ў таямніцы Мукі, Смерці і Уваскрасення Хрыста, асвячае нас кожны дзень і робіць здольнымі праслаўляць Бога кожным добрым учынкам.
    Перажываючы разам з Вамі радасць Велікодных свят, я ахінаю Вас сваёй малітвай, жадаю Божага бласлаўлення і выпрошваю для кожнага мноства неабходных ласкаў.
   
    Вясёлага Алелюя!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.