ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

22 сакавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля словам і жыццём.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем найлепшых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, суцяшэння ў смутку, цярплівасці на пастарскім шляху, а таксама нястомнай апекі Маці Божай з Вострай Брамы.
Апостальства “Маргарытка” з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, штодзённай радасці і поспехаў у святарскай працы. Няхай Бог Айцец дадае Вам сіл, Святы Дух надзяляе мудрасцю і супакоем, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла. Дзякуем Вам за Вашу чуласць і дабрыню. Вы заўсёды нас выслухоўваеце і дапамагаеце парадай. Мы памятаем пра Вас у малітвах. Няхай Вас нястомна ахоўвае св. Юзаф.
Удзячныя вернікі з пар. св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень праходзіць у супакоі, радасці, шчасці, будзе асвечаны святлом Святога Духа і Божай любоўю. Няхай здароўе спрыяе на працягу яшчэ многіх гадоў, моц і цярпліваць не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі, гатовыя падтрымаць у цяжкія хвіліны.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем свае найлепшыя віншаванні і пажаданні апекі Маці Божай, надзеі і шчодрых дароў Святога Духа. Мы бязмежна ўдзячны Богу за Вас, наш дарагі Пробашч, за ўпэўненасць, супакой і радасць, якія Вы нам нясеце! Дзякуем за рамонт нашага касцёла. Няхай добры Бог асвячае Ваш жыццёвы шлях, умацоўвае розум і сэрца, каб словы, якія выходзяць з вуснаў, надалей заставаліся Божым полымем для нашых сэрцаў і моцай для нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна з’яднаюць Вас з Богам, каб Вы ніколі не аддаліліся ад Яго, а наша гарачая і сардэчная малітва няхай будзе падтрымкай для Вас у рэалізацыі планаў і намераў на Божай ніве і ў Вашым жыцці. Перасылаем таксама словы ўдзячнасці бацькам за нараджэнне і выхаванне сына. Хвала Пану!
З любоўю вернікі з пар. св. Мікалая ў Міры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ханьчыцу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем заўсёды быць упэўненым, надзейным і стойкім ва ўсіх складаных жыццёвых абставінах. Жадаем таксама моцнага здароўя, бадзёрасці і цярплівасці, радасці і душэўнага супакою на кожны дзень. Няхай Вас абараняе ад усіх нягод Анёл-ахоўнік, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца і дапамагае ў складаныя моманты. Няхай Ваш святарскі шлях будзе бласлаўлёны, напоўнены Божай моцай і шчодра ўзнагароджаны дарамі Святога Духа. Шчасці Божа!
З удзячнасцю вернікі з касц. Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая Тракельская апекуецца Вамі кожны дзень, а ўсемагутны Бог адкрывае свае далоні для Вас і шчодра бласлаўляе.
З малітвай і павагай Шаропава Алёна і Пшэразінская Марына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добрыя і шчырыя людзі, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу, Святы Дух няхай адорвае Вас сваімі дарамі, а Маці Божая нястомна апекуецца.
Прадстаўнікі ІІІ Ордэна св. Францішка і парафіяне з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай кожная хвіліна будзе шчаслівай і радаснай, побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі, а з твару не знікае ўсмешка. Няхай Маці Божая нястомна Табой апекуецца, а Анёл-ахоўнік увесь час чувае.
Сям’я Рудзевіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Не губляйце аптымізму і надзеі, цешцеся кожнай перажытай хвілінай, кожную справу даручайце Богу і будзьце шчаслівым ад плёну сваёй працы і ад Яго любові і міласэрнасці. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, моцы, каб пераадолець усе цяжкасці, а таксама апекі Маці Божай Тройчы Цудоўнай і ўсіх дароў Святога Духа на кожны дзень.
З павагай і малітвай сям’я Гальчэняў з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці ў душпастарскай паслузе, а таксама сіл у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім святарскім шляху, заўсёды будуць зычлівымі і добрымі, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае дары.
Касцёльны камітэт з пар. св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і людской добразычлівасці. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Дзякуем за ахвярную працу, наведванне і асвячэнне нашых дамоў, за супольную малітву і прыемную размову.
Ружанцовыя колы з Суботнікаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Юзафу Багдзевічу і Айцу Юзафу Макарчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог Айцец узнагародзіць здароўем на доўгія гады і сіламі для працы, Езус Хрыстус няхай асвячае Ваш святарскі шлях, Маці Божая нястомна апекуецца, а св. Юзаф раз’ясняе кожны дзень Вашага жыцця і адорвае радасцю і цярплівасцю.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя шчырыя пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі і добразычлівых людзей побач, гатовых заўсёды дапамагчы. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем, мудрасцю і чулым сэрцам, дапамагае заўсёды несці Езуса людзям, а Святы Дух няхай напаўняе Вас моцай і ўсімі ласкамі.
Удзячныя парафіяне з вул. Маладзёжнай у Суботніках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, радасці, ясных дзён, цярплівасці, Божай дапамогі ў душпастарскай працы і апекі Маці Божай. Няхай усмешка дабрыні ніколі не знікае з Вашага твару. За працу навучання і фарміравання сэрцаў Вас можа ўзнагародзіць толькі Бог. Дарога святара нялёгкая, на ёй мноства перашкод, але мы просім Пана, каб Ён дапамог Вам вытрываць і перамагчы ўсе цяжкасці.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці ў здароўі і радасці яшчэ на працягу многіх гадоў Вы будзеце для святароў і вернікаў прыкладам, як годна выконваць пастарскую службу, верна служыць Богу і людзям.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Дабраловічу з нагоды Дня нараджэння і надыходзячага Дня святара перасылаем мноства сардэчных пажаданняў здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, сілы, стойкасці, апекі Маці Божай і Езуса Хрыста, а таксама шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень. Шчасці Божа!
Алена Аніскевіч разам з дзецьмі, в. Гіровічы
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Гарэцці Мількевіч і Зоф’і Гурскай з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем мноства Божых ласкаў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці і добрых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае сваім дарамі.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Сям’і Казлоўскіх у сувязі са стратай мужа, бацькі і дзядулі Францішка Казлоўскага складаем словы спачування і шчырага жалю.
кс. Аляксандр Адамовіч разам з парафіянамі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.