ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

Што павінна быць у велікодным кошычку?

Хрысціянскія традыцыі

Па традыцыі ў Вялікую суботу з самага ранку ва ўсіх касцёлах асвячаюць ежу на велікодны сняданак. Сёння часцей за ўсё мы ідзём у касцёл з кошычкам. Паводле традыцыі, кошычак засцілаюць унутры белай сурвэткай, на якую пакладзена ежа для асвячэння. Ён павінен быць аздоблены, напрыклад, вербавымі коцікамі ці веснавымі кветкамі і прыкрыты белай сурвэткай. Кошычак для асвячэння ежы на Вялікдзень павінен быць прыгожы і адначасова просты. У яго неабходна пакласці асноўныя прадукты.
ХЛЕБ асвячаецца як даніна памяці хлебу, які сышоў з неба, г.зн. Езусу, і дзеля ўвекавечання таго, як Ён накарміў цудоўным чынам натоўпы людзей, якія слухалі Яго навучанне. Мы кожны дзень просім Бога, каб Ён даў нам наш штодзённы хлеб. А калі ён ёсць у нас, дзякуючы Божай шчодрасці, то кладзём яго для асвячэння: звычайна некалькі лустаў, але некаторыя кладуць невялікі бохан. Некаторыя пякарні вырабляюць спецыяльнае велікоднае печыва, аздобленае крыжыкам.

    ВЕЛІКОДНАЕ ЯГНЯ – сімвал уваскрослага Езуса, а таксама пакоры і лагоднасці. Пастаўленае на стале велікоднае ягня прыгадвае пра тое, што Хрыстос збавіў людзей, якія прызначаны для вечнага балявання на свяце Божага Баранка.
    Сёння велікодныя ягняты, якія ставяць на стол, зроблены часцей за ўсё з цукру. Усё радзей можна сустрэць спечаныя дома фігуркі ягнят з цеста, укладзенага ў чыгунную форму, яшчэ радзей – выціснутыя з масла (з драўлянай формы). Некаторыя ўпрыгож-ваюць стол гіпсавымі, фарфоравымі, шклянымі, глінянымі, пластмасавымі ці нават зробленымі з авечай воўны велікоднымі ягняткамі.
   
   ВЯНДЛІНА з’яўляецца яскравым сімвалам дастатку і заможнасці сям’і. Асвячаюцца, галоўным чынам, мясныя вырабы са свініны. У велікодным кошычку павінны быць, перш за ўсё, кавалак кумпяка і вянок хатняй каўбасы. Можна таксама пакласці ў кошык кавалак грудзінкі, сала ці паляндвіцы.
   
    СОЛЬ. Хрысціяне – соль зямлі. Гэты неабходны мінерал не толькі дадае стравам смак, але і з’яўляецца сімвалам захаванасці ад псавання і мае ачышчальную ўласцівасць. Хлеб і соль з’яўляюцца нібы сутнасцю жыцця, азначаюць яго прастату. Імі таксама вітаюць ганаровых гасцей.
   
    ПЕРАЦ (чорны молаты) сімвалізуе горкія зёлкі, якія яўрэі дадавалі ў пікантны соус колеру цэглы, называны харосэт. Яны мачалі ў ім кавалкі пасхальнага ягняці, як напамін аб цяжкай паднявольнай працы пры вырабе цэглы ў Егіпце.
    ХРЭН мае пякучы смак і выціскае з вачэй слёзы. Найлепш, калі гэта цэлы кавалак кораня. Пазней яго рэжуць на тонкія скрылёчкі і частуюць сабраных. Хрэн таксама можа быць пацёрты і вымешаны з яйкам і смятанай.
   
    СЫР. Найлепш калі ён выраблены з авечага, казінага ці каровінага малака. Звычайна гаспадыня купляе яго на рынку. Але можа быць і тварог, зроблены дома.
   
    ЯЙКА – традыцыйны святочны падарунак, аздабленне велікодных кошычкаў і сталоў. Сімвал плоднасці, адраджэння жыцця, знак перамогі Хрыста над смерцю. Звараныя ўкрутую і пафарбаваныя яйкі – асноўны кампанент свянцонага. Дзяленне яйкам і ўзаемныя пажаданні садзейнічаць умацаванню сямейных і суседскіх сувязей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.