ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (89)

Прэса

Білбордавая кампанія Касцёла
   “Канкубінат – гэта грэх, не чужалож!”. Так гучыць дэвіз білбордавай кампаніі Касцёла на вуліцах гарадоў Польшчы. Акцыя накіравана на маладых людзей, якія жывуць у несакраментальных саюзах. Гэтая праблема закранае звыш паўмільёна палякаў.
   
   Аўтары праекта падкрэсліваюць, што гэта адказ на “знікненне пачуцця граху чужаложства”. Кампанія павінна ўздзейнічаць на некалькіх узроўнях: сямейным, душпастарскім і кансультацыйным.
    Даследаванні, якія праводзіліся ў ЗША, Канадзе, Швецыі, а таксама ў Польшчы, паказваюць, што несакраментальныя саюзы лёгка распадаюцца. У Польшчы ажно 49% канкубінатаў ствараюць асобы ўзростам да 34-х гадоў. Адна з галоўных прычын канкубіната – стах узяць на сябе адказнасць за іншага чалавека.

51 мільён бежанцаў па
прычыне войнаў,
насілля і беднасці

   Кожную чацвёртую секунду адзін чалавек у свеце вымушаны ўцякаць і пакідаць свой дом. Гэта азначае, што кожны дзень больш за 20 тысяч чалавек становяцца бежанцамі. Гэта значна больш, чым колькасць бежанцаў, выкліканая II Сусветнай вайной.
   Гэтую драматычную статыстыку публікуе “UNICEF” разам з “Oxfam” – міжнароднай гуманітарнай арганізацыяй. Дзве гэтыя арганізацыі ініцыявалі міжнародную кампанію, якая павінна наблізіць усім гісторыю бежанцаў, паказваючы такім чынам умовы іх штодзённага жыцця. Галоўная мэта кампаніі, названай “Краіны нябачных людзей”, – інфармаванне пра іх лёс еўрапейцаў. Гэта менавіта жыхары Старога Кантынента з’яўляюцца найбольшай крыніцай фінансавання праектаў дапамогі ў гэтых краінах.
Незвычайная пілігрымка
   У Ватыкан прыбыла пілігрымка “Ад Францішка да Францішка з Францішкам”. 10 братоў меншых, якія прадстаўляюць тры галіны ордэна, заснаванага св. Францішкам, прайшлі пешшу дарогу Асізі–Рым.
    Гатая ініцыятыва была прынята ў межах Года кансэкраванага жыцця. У групе францішканскіх пілігрымаў аказаўся таксама паляк, а. Рычард Стэфанюк OFMConv.
    “Мы ішлі разам, тры францішканскія галіны, каб прынесці Святому Айцу рэліквіі Бедака з Асізі. Гэта фрагмент пояса св. Францішка. Мы перададзім іх Святому Айцу як вотум удзячнасці для Папы, які абудзіў у Касцёле францішканскі дух”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.