ГРОДНА
Чацвер,
16 студзеня 2025 года |
Лаздуны
Дэканат Іўе
Касцёл пад тытулам святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша і святой Ганны быў заснаваны тут у 1576 г. па фундацыі князя Альбрэхта Станіслава Радзівіла як філіяльны ад суботніцкай парафіі. Святыня была кансэкравана толькі ў 1704 г. віленскім біскупам Бжастоўскім. Да 1757 г. касцёл абслугоўвалі дамініканцы. Калі знікла старажытная святыня, новы драўляны касцёл быў пабудаваны на сродкі віленскага біскупа суфрагана Тамаша Зяньковіча ў 1770–1775 гадах. Адзначаецца таксама капліца, заснаваная ў 1765 г. у Лаздунах на сродкі старосціны пінскай Ельскай. Пры касцёле дзейнічала школа.
Некаторыя звесткі падаюць, што апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1852 г. на сродкі пана Самуэля Воўка, аднак ён памёр каля 1850 г., а па дакументах, якія захоўваюцца ў парафіі, касцёл быў пабудаваны ў 1853 г. на сродкі ўладальніка Лаздунаў пана Аскара Мілеўскага. Гэта была адносна невялікая святыня на бутавым падмурку з дзвюма сакрыстыямі пры прэзбітэрыі, крытая гонтай і завершаная вежай-сігнатуркай над уваходам і крыжам над алтарнай часткай даху. У святыні было тры алтары: галоўны з абразамі Найсвяцейшай Тройцы і св. Ганны, правы бакавы – св. Антонія, левы бакавы – св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша. Падлога была цаглянай, хоры над уваходам абапіраліся на чатыры слупы. Каркасная званіца на чатырох слупах стаяла асобна, у ёй змяшчаліся два званы. Касцёльная тэрыторыя была абнесена бутавай агароджай, уваход з вуліцы быў пазначаны цікавай трохпралётнай цаглянай і атынкаванай брамай, зробленай з элементамі стылю барока. †

Гэты касцёл, верагодна, знік недзе на мяжы ХIХ–ХХ стст., таму што на вядомым фотаздымку пачатку ХХ ст. за касцёльнай брамай зафіксаваны, хутчэй, нейкі часовы будынак, чым сапраўдная святыня.
У 1904 г. у Лаздунах на сродкі парафіян, намаганнямі кс. Францішка Мацкевіча пачалі ўзводзіць велічны касцёл з бутавага каменю і вонкавай чырвонай цэглы ў стылі неараманікі. Праз 5 гадоў святыня ўзнесла свае высокія вежы над вёскай. У 1910 г. касцёл быў кансэкраваны пад гістарычным тытулам св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша (тытул св. Ганны больш не ўжываўся), з таго часу Лаздуны становяцца цэнтрам самастойнай парафіі.
Цяпер святыня дзвюхвежавая, прамавугольная ў плане з пяціграннай апсідай, фланкаванай двухпавярховымі сакрыстыямі, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над прэзбітэрыем. Над алтаром кампазіцыя завершана вежачкай-сігнатуркай, галоўны фасад фланкаваны дзвюма трох’яруснымі шатровымі вежамі-званіцамі. Сцены па перыметры ўмацаваны плоскімі контрфорсамі.
Інтэр’ер падзелены на тры навы трыма парамі калон і перакрыты крыжастым скляпеннем на падпружных арках, размаляваных раслінным арнаментам. Сёння ў касцёле тры разьбяныя алтары ў стылі неаготыкі: галоўны – св. апостала Юды Тадэвуша (алтар уяўляе сабою трыфорыум, у цэнтры якога змешчана фігура святога ў акружэнні трошкі меншых фігур св. апосталаў Пятра і Паўла), левы бакавы – св. Ганны і правы – Маці Божай Чанстахоўскай. Над нартэксам зроблены хоры. У маленькай крыпце пад падлогай пахаваны кс. Фелікс Пяткевіч (+1920).
Перад Другой сусветнай вайной колькасць вернікаў лаздунскай парафіі перавышала 6000 чалавек.
У пасляваенны час пробашч парафіі кс. Дыянізій Захажэўскі быў арыштаваны і сасланы ў лагер, а святыню калгасныя ўлады зачынілі і ператварылі ў збожжасховішча. Тым не менш, касцёл быў залічаны да помнікаў архітэктуры. У 1988 г. святыня была вернута вернікам. Па-за касцёлам, у драўляным будынку, утвораны катэхетычны цэнтр парафіі. Да лаздунскай парафіі належаць капліцы ў Вікшнянах, Гудзянятах, Лаздунах-2, Яськавічах і прыдарожная ў Бачэшніках.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 350 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.