ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Пальмовая Нядзеля
З Eвангелля св. Яна
Мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовыя галінкі і выйшлі Яму насустрач, і ўсклікалі: “Гасанна! Бласлаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана, Цар Ізраэля!” А Езус знайшоў асляня і сеў на яго, як напісана: “Не бойся, дачка Сіёна, вось Цар твой ідзе, седзячы на асляняці”. Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага, але калі Езус уславіўся, тады ўзгадалі, што так было пра Яго напісана, і што так Яму зрабілі. †
Ян 12, 12–16
Тая мука была збаўчай неабходнасцю
Чарговы раз Касцёл узгадвае той дзень, калі Месія – Цар Ізраэля – урачыста ўязджаў у свой горад – Ерузалем. Тады Апосталы не разумелі сэнсу гэтай падзеі. Сёння ў нас больш звестак, каб разумець усё нават лепш за Апосталаў. Яны бачылі Уваскрослага і бачылі Касцёл на яго пачатку. Мы ж сёння можам карыстацца скарбніцай Касцёла, якая памнажалася на працягу дваццаці стагоддзяў! І як некалі, так і сёння мы чытаем муку нашага Пана Езуса Хрыста. І гэта будзе абавязковае чытанне Касцёла ажно да моманту, калі змоўкне апошні плач пакрыўджанага на гэтай зямлі. Мы будзем чытаць яе ажно пакуль не скончыцца ўсякая несправядлівасць і пераслед справядлівага. Бо ў муках і крыжы Хрыста заключана таямніца, якая ахінае кожную чалавечую слязу, кожнае цярпенне, якое патрабуе надзеі і суцяшэння. Без мукі Збаўцы і яе апісання ў Евангеллях свет, поўны болю, ужо даўно скаціўся б у бездань нямой роспачы. Прыслухоўваючыся да радкоў, прызначаных на Пальмовую нядзелю, мы вучымся будаваць надзею, якая абапіраецца на спрадвечны Божы план: цяжкі, які выціскае крывавы пот, па-людску незразумелы, як несправядлівы суд, але сапраўдны, таму што нясе жыццё.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.