ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
Пасланнік Папы ў Беларусі
Кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці папы Францішка, наведаў 12–15 сакавіка з афіцыйным візітам Беларусь. Ватыканскі іерарх правёў шэраг сустрэч на самым высокім узроўні, асвяціў першы камень будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску, а таксама атрымаў магчымасць лепш пазнаць жыццё каталіцкага Касцёла ў Беларусі і адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам.
Дзяржаўны Сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал П’етра Паралін прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускіх улад. Дзяржаўны Сакратар з’яўляецца галоўным супрацоўнікам Папы ў справе кіравання паўсюдным Касцёлам і прадстаўляе ў пэўных умовах асобу самога Пантыфіка. Гэта другі падобны візіт у сучаснай гісторыі Беларусі: у 2008 г. краіну наведваў Дзяржаўны Сакратар кардынал Тарчызіа Бертонэ. †
Гаворачы пра наказы, дадзеныя яму Святым Айцом перад візітам у Беларусь, Дзяржаўны Сакратар адзначыў: “Папа Францішак казаў мне, што маё пасланне – перадаць блізкасць Пантыфіка гэтаму Касцёлу і дапамагчы яму справіцца з новымі выклікамі, якія ўзнікаюць на яго шляху. Асаблівую заклапочанасць Папы выклікае неабходнасць быць уважлівымі ў дачыненні да самых слабых, самых уразлівых слаёў насельніцтва – тых, якія пакутуюць, тых, якія патрабуюць дапамогі і суцяшэння. Менавіта такімі былі наказы, якія я атрымаў ад Святога Айца”. Іерарх таксама адзначыў, што яго візіт у Беларусь у якасці прадстаўніка Святога Айца – гэта прызнанне Беларусі і каталіцкага Касцёла ў нашай краіне з боку Апостальскай Сталіцы і Святога Айца. Скіроўваючы ў Беларусь свайго Дзяржаўнага Сакратара, папа Францішак імкнецца выказаць глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка з’яднацца ў малітве з беларускімі католікамі.
Каталіцкія біскупы запрасілі папу Францішка наведаць Беларусь
Сустрэча Дзяржаўнага Сакратара папы Францішка кард. П’етра Параліна з каталіцкімі біскупамі Беларусі праходзіла ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У ёй прынялі ўдзел усе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Падчас сутрэчы кард. Паралін падкрэсліў, што Святы Айцец вельмі ўсцешаны ў сувязі з заснаваннем Мінскай тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ. Асаблівая ўвага была прысвечана душпастарству моладзі як надзеі Касцёла. Разглядаліся таксама адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам, дзе, як адзначалася, бачны прагрэс, аб чым сведчыць, між іншым, і візіт Дзяржаўнага Сакратара. Было падкрэслена, што экуменічныя адносіны ў Беларусі добрыя і развіваюцца.
Падчас сустрэчы беларускія біскупы праз кард. П’етра Параліна запрасілі Папу Францішка наведаць Беларусь з пастарскім візітам. Звяртаючыся з прывітальным словам да госця, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі абп Тадэвуш Кандрусевіч узгадаў: “Гэта вялікая радасць для нас, бо ў Вашай асобе мы хочам бачыць асобу папы Францішка. Раней мы чакалі, што нашу краіну наведае святы Ян Павел ІІ – чалавек, які адрадзіў структуры каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Не змог прыбыць да нас і Бенедыкт XVI. Сёння мы шчаслівыя, што Вы сярод нас, але спадзяёмся, што ўсё ж такі да нас прыедзе і папа Францішак”. Акрамя гэтага, Мітрапаліт, узгадваючы пра абвешчаны Святым Айцом 13 сакавіка Год міласэрнасці, выказаў пажаданне: “Няхай у гэты год Божая міласэрнасць пральецца і на нашу зямлю!”.
Затым да Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці звярнуўся старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. “Прыезд такога блізкага супрацоўніка Святога Айца Францішка мы разумеем як красамоўны знак клапатлівай увагі і бацькоўскай любові, якімі Наступнік святога Пятра адорвае каталіцкі Касцёл у Беларусі. Ваш візіт з’яўляецца таксама пацвярджэннем натуральнай і непарыўнай сувязі, якая злучае каталіцкі Касцёл у нашай краіне з Апостальскай Сталіцай і з асобай Святога Айца”, – звярнуў увагу бп Кашкевіч.
“Ад вашага адказу залежыць ваша вера, ваша будучыня і будучыня вашай краіны”
Адным з пунктаў візіту Дзяржаўнага Сакратара Апостальскай Сталіцы стала сустрэча з каталіцкай моладдзю Беларусі, якая сабралася ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены разам са сваімі душпастарамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні.
“Беларусь чакае Папу” і “На Беларусі Бог жыве!” – такія словы дадаваліся да моцных прывітальных апладысментаў маладых людзей, адрасаваных кард. Параліну, які прыбыў, каб разам з моладдзю перажыць час малітвы і падрыхтоўкі да Уваскрасення Пана.
Начная супольная малітва для моладзі з удзелам найбліжэйшага супрацоўніка Пантыфіка кард. П’етра Параліна распачалася своеасаблівым знаёмствам моладзі і высокага госця з Ватыкана. Яно праходзіла ў форме прэзентацый хрысціянскага жыцця моладзі кожнай з дыяцэзій. Першае слова належала біскупам, а потым выступіла моладзь разам са сваімі душпастарамі. Творчая моладзь вітала кардынала спевам, пантанімай, а таксама сваёй шчырасцю і праўдзівасцю, калі дзялілася гісторыямі асабістага пошуку і прыйсця, вяртання да Бога.
Пасля знаёмства ўдзельнікаў (а іх зарэгістравалася 986 асоб) з кардыналам распачалася святая Імша. У гаміліі іерарх папрасіў моладзь прыгадаць мучанікаў сваёй краіны, сярод якіх, магчыма, іхнія бабулі і дзядулі, якія змагаліся за захаванне веры. Ён таксама дадаў, што “нават мучанікі не з’яўляюцца сумным успамінам, таму што ў вялікіх пакутах яны яшчэ мацней адчувалі, што Бог іх любіць”.
Кардынал заклікаў маладых людзей быць уважлівымі і асцерагацца, каб ніхто не змог падрэзаць ім крылы ілжывымі каштоўнасцямі і імкненнямі, якія адкідаюць Бога: “Ваш народ вядомы сваёй дабрынёй і пакорай. Але калі вы дазволіце падкупіць сябе ілжывым вобразам, якія часта прыходзяць да нас, – мужчыны і жанчыны, якія маюць поспех толькі дзякуючы часовай знешняй прыгажосці, папулярнасць, што ў іншых выклікае зайздрасць, людзі, гатовыя на ўсё дзеля грошай – у такім выпадку ёсць небяспека, што вашыя натуральныя каштоўнасці будуць пашкоджаны. Тут вы павінны выбраць, як некалі народ Ізраэля, паміж Богам і ідаламі, паміж Тым, хто стварыў i любіць вас, і маленькімі рэчамі, якія могуць зрабіць вас сваімі нявольнікамі. Ад вашага адказу залежыць ваша вера, ваша будучыня і будучыня вашай краіны”.
Напрыканцы св. Імшы прадстаўнікі ўсёй беларускай моладзі падзякавалі кардыналу за ўдзел у чуванні і прамоўленае слова.
“Няхай вашы дзеці складаюць народ свабодных і сумленных людзей”
15 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Дзяржаўны Сакратар папы Францішка кард. П’етра Паралін узначаліў св. Імшу з удзелам дзяцей. Апрача біскупаў і святароў на ўрачыстую Імшу былі запрошаны прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцей і канфесій, прысутнічала таксама вельмі вялікая колькасць вернікаў.
У гаміліі кардынал адзначыў: “Папа вельмі хацеў бы быць сярод вас, але ж акалічнасці пакуль што не дазваляюць, каб гэтае ягонае і вашае агульнае жаданне здзейснілася”. Аднак іерарх дадаў, што Святы Айцец паслаў яго менавіта для таго, каб выказаць павагу і добразычлівасць, якую ён мае да беларускага народа.
Кардынал распавёў, што ўражаны тым болем, які беларускі народ перажываў зусім нядаўна, калі быў пазбаўлены права мець сваіх духоўных праваднікоў, калі быў вымушаны бараніць сваю веру, і часам вельмі высокім коштам. Бліжэйшы супрацоўнік Папы назваў гэты шлях крыжовым шляхам беларускага народа і сказаў, што Папа салідарны з народам, які столькі цярпеў і страціў. Беларускі народ іерарх параўнаў з Божай Маці, якая стаіць пад крыжам скатаванага Сына.
Таксама кард. П’етра Паралін прасіў памятаць пра той прыклад, які трэба даваць маладым, якімі поўніцца Касцёл у Беларусі, і найменшым – дзецям. “Дзеці – гэта самае каштоўнае і далікатнае з таго, што мы маем. Я абяцаю, што кожны дзень буду маліцца за гэтых дзяцей і за ўсіх дзяцей Беларусі, каб яны маглі шчасліва гуляць і будаваць сваю будучыню з надзеяй, каб любілі жыццё і мелі мужнасць жыць да самага канца без страху, без унутранай пусткі, без ляноты, каб не мусілі прадаваць сваю годнасць, такую каштоўную ў Божых вачах. Няхай Бог будзе іх моцай, а яны самі няхай ажыўляюць Касцёл і ствараюць народ, які складаецца са свабодных, сумленных, адданых справе і поўных энтузіязму людзей”.
На афіцыйным узроўні
У межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці папы Францішка прыняў удзел у шэрагу афіцыйных сустрэч. Кард. П’етра Паралін сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзідэнт перадаў у дар Святому Айцу Францішку рукатворны абраз Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасланнік Святога Айца наведаў таксама Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, усклаў вянкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску, сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем, з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, а таксама з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам.
З нагоды візіту сакратара папы Францішка была арганізавана прэс-канферэнцыя. Падчас сутрэчы з журналістамі кард. Паралін падкрэсліў, што Беларусь можа стаць прыкладам гарманічнага суіснавання прадстаўнікоў розных культурных і рэлігійных традыцый. “Я думаю, што яна можа служыць мадэллю для нашага свету, які пакутуе ад канфліктаў, калі гэтыя адрозненні замест таго, каб станавіцца крыніцамі ўзаемнага ўзбагачэння, становяцца крыніцамі варожасці і насілля”, – сказаў кардынал.
Кажучы пра тое, ці магчымы візіт папы Францішка ў Беларусь, кардынал паведаміў: “Сапраўды, ёсць вельмі вялікае жаданне каталіцкіх вернікаў Беларусі вітаць Папу на беларускай зямлі, я магу гэта канстатаваць. Каталіцкая супольнасць у Беларусі заслугоўвае візіту Пастыра паўсюднага Касцёла – як з улікам таго досведу пакут, якія перанесла гэтая супольнасць, так і з улікам яе ўкладу ў аднаўленне, адраджэнне і развіццё рэлігійнага жыцця ў краіне”.
У межах свайго візіту ў Беларусь кард. Паралін асвяціў першы камень будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску, а таксама прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды другой гадавіны абрання папы Францішка на Пасад святога Пятра.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.