ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

8 сакавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай св. Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог няхай ахінае Вас сваім бласлаўленнем, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, прытуляе да сябе, абараняе ад усякага зла і бласлаўляе Вашу душпастарскую працу, а Анёл-ахоўнік няхай асцерагае заўсёды і ўсюды на працягу ўсяго жыцця.
З павагай і малітвай вернікі з пар. Заневічы
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і біскупскай паслугі. Няхай здароўе будзе моцным, супакой заўсёды жыве ў сэрцы, радасць не пакідае, а моц не слабее. Няхай св. Заступнік нястомна чувае, а Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці ўсіх святароў – ахінае плашчом мацярынскай любові і вядзе па дарозе да свайго Сына – Езуса Хрыста.
Любячая мама разам з усёй сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць, дабрыня, любоў і надзея. Няхай дароўе заўсёды спрыяе, а моц ніколі не пакідае. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а св. Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
З павагай Яніна і Рышард Станеўскія з усёй сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Жылісу з нагоды юбілею 70-годдзя і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, аптымізму, сілы і стойкасці на жыццёвым шляху, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі св. Казіміра на кожны дзень.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем мноства найлепшых пажаданняў здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас заўсёды і ўсюды! Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
◊◊◊
Дарагому Спадару Тадэвушу Вайцеховічу з нагоды юбілею 50-годдзя ад усяго сэрца жадаем здароўя, няспыннай радасці, сілы для пераадолення ўсіх цяжкасцей, нязгаснай надзеі, добрых людзей побач, радасці ад дзяцей і шчасця на кожны дзень. Няхай з Вашага твару ніколі не знікае ўсмешка, а над галавой заўсёды свеціць сонца. Шчасці Божа!
Санько Марыя, Анастасія і Надзея са Шчучына, сям’я Утаўка
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, любоўю, верай і надзеяй на лепшае.
Яна, Валерый, Вераніка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў усіх Божых ласкаў: здароўя, супакою, радасці, разважлівасці, моцы ў выкананні святарскай паслугі, дабрыні і надзеі ў сэрцы. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна чуваюць над Вамі, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
◊◊◊
Паважаным Айцу Казіміру Енджэйчаку і Ксяндзу Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем свае шчырыя пажаданні. Няхай Бог усемагутны адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая нястомна апекуецца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць штодзённай, сілы бясконцымі, а сэрцы далей застаюцца добрымі і адкрытымі на Бога і людзей.
Парафіяне з Ятвезі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сілы і поспехаў у рэалізацыі ўсіх спраў. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Дзякуем за клопат пра парафіян і святыню. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. св. Францішка Асізскага ў Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, сілы і стойкасці ў святарскай паслузе, дабра і зычлівасці ад людзей навокал, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Вас заўсёды ахінае сваёй любоўю Найсвяцейшая Маці, а св. Заступнік нястомна апекуецца і вядзе па дарозе да збаўлення.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў добрага здароўя на доўгія гады, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, спакойных і радасных дзён, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Маці Божая Нястомнай Дапамогі няхай ахінае сваім мацярынскім плашчом, а св. Заступнік заўсёды апекуецца і моцна трымае за руку, суправаджаючы Вас па жыцці. Няхай Ваша паслуга прыносіць шчодры плён на ніве Пана. Шчасці Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, дарамі Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Маці. Няхай здароўе будзе моцным, аптымізм не слабее, а вера, надзея і любоў заўсёды госцяць у сэрцы.
Сям’я Жывалеўскіх
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Ядзвізе Габрукевіч з нагоды юбілею 90-годдзя жадаем усяго самага лепшага: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, моцнага здароўя, сіл і стойкасці, спакойнай старасці і аптымізму. Няхай у сэрцы заўсёды госціць супакой, на твары – усмешка, а ў доме – Бог.
Ружа МБ Балеснай з пар. Тэалін, Сапоцкін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай св. Казімір – Ваш нябесны заступнік – выпрошвае для Вас у Пана шмат сілы, цярплівасці, здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай Бог бласлаўляе Вас, адорвае шчасцем, усмешкай, поспехам і дазваляе радавацца плёну святарскай працы. Шчодрых дароў і моцы Святога Духа, павагі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху.
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Казімір Жыліс! У светлы дзень Вашага Юбілею і Імянін прыміце шчырыя віншаванні і словы падзякі за ўсе Вашы старанні. Вы дапамагаеце людзям узрастаць і сталець духоўна, станавіцца больш добрымі і памяркоўнымі адзін да аднаго. Дзякуй Вам за веру ў людзей, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе доўгі, светлы і радасны.
З удзячнасцю парафіяне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.