ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Святыя сакраманты (4)

Iдзeм да I святой Камуніі

Сакрамант намашчэння хворых
Вы, напэўна, чулі ў парафіяльных аб’явах, што ў час рэкалекцый ці спецыяльнай св. Імшы будзе ўдзяляцца сакрамант намашчэння хворых.
Хворым і пажылым людзям гэты сакрамант павінен дапамагчы перажыць хваробу і розныя звязаныя з пажылым узростам недамаганні. Безумоўна, калі ёсць такая неабходнасць, гэты сакрамант прымаюць таксама і цяжка хворыя дзеці, нават тыя, што яшчэ не прыступілі да сакраманту пакаяння і паяднання ці сакраманту Эўхарыстыі.
    Часам людзі баяцца прапанаваць сваім бліжнім прыняць гэты важны сакрамант. Яны лічаць, што яго ўдзяляюць толькі паміраючым, а яны ні ў якім разе не жадаюць нікому смерці. Аднак сакрамант намашчэння хворых удзяляецца не толькі перад смерцю. Калі ўзнікае такая неабходнасць, яго можна прымаць нават некалькі разоў у жыцці.
    Часта здараецца, што пасля прыняцця сакраманту намашчэння людзі выздараўліваюць. Калі так не адбудзецца, сакрамант, бясспрэчна, узмацняе іх і дазваляе мужна і цярпліва перажываць хваробу.
Падчас удзялення сакраманту святар моліцца, каб Пан Бог аблегчыў пакуты хворага. Прымаючы сакрамант намашчэння, хворы яднае свае пакуты з пакутамі Пана Езуса. Яны маюць вялікую каштоўнасць. Такія пакуты можна таксама за кагосьці ахвяраваць. Не бойцеся прапанаваць хворым людзям прыняць сакрамант намашчэння хворых. Будзьце з хворымі. Вы ім вельмі неабходны. Гэта можа быць прабабуля ці дзядуля, хворая сяброўка ці сябар. Варта прысвяціць ім трохі часу, расказаць пра тое, што адбывалася на падворку ці ў школе, можа, пачытаць ім. Гэта не будзе каштаваць вам шмат, а кагосьці зробіць шчаслівым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.