ГРОДНА
Панядзелак,
25 верасня 2023 года |
УВАГА! КОНКУРС!

Сёлета паўсюдны Касцёл перажывае Год кансэкраванага жыцця. Большая ўвага звяртаецца на кансэкраваных асоб – манаскіх сясцёр і айцоў. У многіх парафіях узносяцца малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да паслугі ў Касцёле.
Дарагія Дзеці! Мы прагнем далучыць Вас да гэтай супольнай справы. Прапануем уважліва прыглядзецца да сясцёр, якія вядуць катэхезу ў Вашых парафіях, і да айцоў пры алтары (не дыяцэзіяльных ксяндзоў, а менавіта тых, хто належыць да манаскай сям’і!) і паспрабаваць намаляваць іх партрэт. †
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
• узрост да 14 гадоў;
• малюнак павінен быць фармату A4 (не меншы, не большы);
• на малюнку павінны быць адлюстраваны манаская сястра ці айцец;
• трэба падаць поўную назву ордэна ці супольнасці намаляванай асобы, а таксама яе імя і прозвішча;
• малюнак павінен быць дасланы да 31 сакавіка гэтага года на адрас:
вул. К. Маркса, 4, Гродна 230025. Абавязкова з подпісам на канверце “Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.
Найлепшыя працы будуць узнагароджаны. Невялікія падарункі будуць высланы поштай.
Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці традыцыйна запланаваны на 1 чэрвеня бягучага года і пройдзе ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ.
Падрабязную інфармацыю на тэму конкурса і Дня дзіцяці можна атрымаць, напісаўшы на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або патэлефанаваўшы на нумар (+37529) 78-40-572. Можна таксама падаць свае прапановы, звязаныя з V Дыяцэзіяльным днём дзіцяці.
Чакаем Вашых прац!
З найлепшымі пажаданнямі кс. Юрый Марціновіч, арганізатар.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 98 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.