ГРОДНА
Чацвер,
13 лютага 2025 года |
З каталіцкага друку (88)

Пантыфіку ўручылі ліст прэзідэнта Пятра Парашэнкі з запрашэннем, і ён адказаў, што прыедзе ва Украіну.
Наведаць Украіну Францішка запрасілі таксама мясцовыя біскупы. Прамаўляючы 20 лютага на супольнай аўдыенцыі для епіскапатаў абодвух абрадаў, кіраўнік украінскіх грэкакатолікаў накіраваў Святому Айцу “з боку каталіцкіх і праваслаўных хрысціян, а таксама людзей добрай волі запрашэнне наведаць у адпаведны час Украіну. Мы ўпэўнены, што гэты візіт прынясе супакой у тую частку ўсходняй Еўропы, якая арошана крывёй столькіх мучанікаў за адзінства Касцёла, – сказаў абп Святаслаў Шаўчук. – Гэта быў бы прарочы жэст, каб паказаць моц хрысціянскай малітвы і салідарнасці. Ён дадаў бы нам адвагі і надзеі на будаўніцтва лепшай будучыні для ўсіх”. †

будуць беатыфікаваны ў Перу
А. Збігнеў Стшалкоўскі і а. Міхал Тамашэк будуць беатыфікаваны як мучанікі.
Польскія манахі былі забіты ў 1991 годзе. Тэрарысты забілі іх, сцвярджаючы, што “яны ашуквалі народ, абвяшчалі супакой і ўсыплялі людзей рэлігіяй праз Ружанец, Імшы, чытанне Святога Пісання; прывялі да таго, што жыхары ваколіц супрацьстаялі рэвалюцыі”. Урад Перу пасмертна ўшанаваў іх адзнакай “El Sol de Preú” – “Сонца Перу”.
У 24-ю гадавіну мучаніцкай смерці айцоў Збігнева і Міхала, 9 жніўня 2015 г., у Пар’якота адбудзецца ўрачыстае адкрыццё магіл мучанікаў і ўзяцце іх рэліквій.

манахіня ў свеце
Сястра Кандзіда Белоці жыве ў Італіі, 20 лютага ёй споўнілася 108 гадоў.
Мінулым летам з нагоды 400-годдзя з дня смерці заснавальніка супольнасці Каміла дэ Леліса манахіня здзейсніла пілігрымку ў Рым і прыняла ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў папа Францішак.
Кажучы пра сакрэты свайго даўгалецця, манахіня, пры жыцці якой змянілася 10 Папаў, сказала: “Прыслухацца да голаса Хрыста і быць паслухмяным Яго волі. На працягу ўсяго свайго жыцця я была ўпэўнена: куды б Бог ні прывёў, гэта правільнае месца для мяне”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 322 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.