ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
Навучэнцы гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі

Св. Фаўстына Кавальская
З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання семінарыі клерыкі на чале з кс. біскупам Юзафам Станеўскім і кс. рэктарам Раманам Рачко сустрэлі рэліквіі і абраз вядомага і шанаванага ў нашай краіне бласлаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі.
Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузыну, вельмі прасякнутаму духоўнасцю кс. Міхала Сапоцькі, семінарысты мелі магчымасць не толькі фізічна, але і духоўна дакрануцца да спадчыны Бласлаўлёнага і паразважаць над яго жыццём і думкамі.
Бласлаўлёны Міхал Сапоцька, святар, апостал Божай Міласэрнасці, спавядальнік і духоўны айцец св. Фаўстыны Кавальскай, тэолаг, руплівы душпастар, выхавацель святароў велічна ўпісаны ў гісторыю паўсюднага Касцёла. Магчыма, менавіта ў той час Езус патрабаваў чалавека, які сваімі намаганнямі пацвердзіў бы тую праўду, аб якой казала св. Фаўстына Кавальская. Кс. Міхал з пакорай прыняў гэтае заданне і застаўся верны пасланню Хрыста да канца свайго жыцця. Але за сваю вернасць ён павінен быў плаціць няспынным цярпеннем: слухаць зласлівыя заўвагі, бачыць іранічныя ўсмешкі і нават сутыкацца з непаразуменнем з боку ўлады Касцёла. Але Божая ласка аказалася мацнейшай за чалавечыя слабасці. †

Рэкалекцыяніст заахвоціў, каб менавіта праз постаць бласлаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі кожны з семінарыстаў паглыбляў сваю веру і клапаціўся аб чысціні сваіх інтэнцый у будаванні Божага Валадарства на зямлі. Святая Імша, набажэнства Песняў жальбы, Крыжовы шлях, супольныя і асабістыя малітвы падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, споведзь, разважанне над Святым Пісаннем – усё гэта дапамагло клерыкам плённа падрыхтавацца да велікапоснай дарогі навяртання.
“Пазнаць Бога і самога сябе магчыма перш за ўсё падчас выпрабаванняў”, – гаварыў бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька. Таму тыя выпрабаванні, якія сустракаюцца на шляху да святарства, для сённяшніх клерыкаў хай стануць важным і неабходным крокам пазнання Бога і служэння Яму на працягу ўсяго жыцця.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.