ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка
2023 года
 

Слова для Жыцця (87)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Пустыня – гэта месца, дзе можна пачуць голас Бога і голас спакусніка. У пустыні мы можам зазірнуць у глыбіню – туды, дзе на самой справе вырашаецца наш лёс, жыццё або смерць. Але як пачуць голас Бога? У Яго слове. Таму вельмі важна пазнаваць Святое Пісанне, бо ў іншым выпадку мы не зможам адказаць на атакі д’ябла. Пустыня Вялікага посту дапамагае нам сказаць “не” марнасці, ідалам, дапамагае прымаць адважныя рашэнні згодна з Евангеллем і ўмацоўваць салідарнасць з братамі.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 22.02.2015  
 
 
 


kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Мы былі створаны па вобразе і падабенстве Божым. Але ці так ёсць? Можа, у нашых сэрцах знаходзіцца прыстасаваны да нашых патрабаванняў Бог? Можа, гэта Ён нам паслухмяны, а не мы Яму? Час 40-дзённай пакуты павінен стаць часам пазнання сябе і карэкціроўкі нашага жыцця. Чым раней мы заўважым трэшчыну ў сцяне дома, тым менш будзе шкоды і тым таннейшы рамонт. Падобным чынам адбываецца таксама з душой чалавека. Чым раней мы ўбачым грахоўную шчыліну і распачнем яе рамонт, тым больш ён будзе якасны, танны і не прынясе вялікай шкоды.

Фрагмент гаміліі ў Папяльцовую сераду

dziemankoКс. бп Антоній Дзям’янка

   Святы Дух вядзе нас па велікапосным шляху – той самы Дух, які сышоў на Езуса і які быў нам падараваны падчас хросту. Вялікі пост, такім чынам, – гэта спрыяльны час, які павінен весці нас да ўсё большага разумення таго, наколькі Святы Дух, атрыманы на хросце, дзейнічае і можа дзейнічаць у нас. Напрыканцы велікапоснага шляху, у Пасхальную вігілію, мы зможам з большай свядомасцю абнавіць запавет, заключаны падчас хросту, і абавязкі, якія ён прадугледжвае.

Фрагмент гаміліі падчас Імшы для вязняў у Івацэвічах

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  276

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.