ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць (43)

Варта ведаць

 У Канадзе легалізавалі эўтаназію. Вярхоўны суд краіны прызнаў, што ўрачы могуць “дапамагаць” скончыць жыццё пажылым і хворым людзям. Такім чынам быў ануляваны артыкул Крымінальнага кодэкса, які забараняў г.зв. аказанне дапамогі ў самагубстве ў выпадку дарослых людзей з абмежаванымі магчымасцямі або невылечна хворых, якія хочуць скончыць жыццё з-за пастаянных невыцерпных пакут. Раней Крымінальны кодэкс пастанаўляў, што той, хто рэкамендуе здзейсніць самагубства ці дапамагае ў ім, вінаваты ў злачынстве.
   
    У Ісландыі паблізу ад Рэйк’явіка на ўзгорку павінна ўзнікнуць неаязычніцкая святыня. Гэта будзе першая з часоў вікінгаў святыня ў Ісландыі, прысвечаная нарвежскім багам: Одзіну, Тору і багіні Фрыг. Ініцыятары ідэі гарантуюць, што не плануюць складваць крывавыя ахвяры ці рабіць нейкія іншыя рэчы, якія практыкавалі іх продкі. У неаязычніцкай святыні будуць арганізоўваць шлюбы, пахаванні, пасвячэнне ў члены супольнасці, а таксама рытуал надавання дзецям імён. Будаўніцтва святыні звязана з ростам папулярнасці язычніцкіх вераванняў з часу вікінгаў. Хрысціянізацыя Ісландыі распачалася ўжо пад канец Х ст. Больш за 95% сярод 330 тысяч жыхароў Ісландыі складаюць лютэране. У краіне жыве каля 4 тысяч католікаў, якія складаюць меншасць.

   У ЗША вучань школы быў пакараны за тое, што прамовіў словы: “Божа, блаславі Амерыку”. Паводле атэістаў, ненармальна пачынаць дзень у дзяржаўнай школе хрысціянскім бласлаўленнем. Сваю незадаволенасць выказваннем выразілі два вучні атэісты, якія лічаць, што падобныя словы іх абражаюць.
   
    “Pew Research Center” падаў статыстыку адносна колькасці яўрэяў у свеце і ў Еўропе. Паводле гэтых даследаванняў, у 1939 г. ва ўсім свеце налічвалася 16,6 мільёнаў яўрэяў. Іх колькасць паменшылася да 11 мільёнаў у 1945 г. і ўзрасла да 14 мільёнаў у 2010 г. На сённяшні дзень, паводле “Pew Research Center”, у Еўропе жыве толькі 1,4 мільёна яўрэяў.
   
    Вялікабрытанія – першая краіна ў свеце, якая дазволіла стварыць дзіця з генетычнага матэрыялу трох бацькоў. Мэтай гэтай наватарскай тэхнікі з’яўляецца выдаленне пэўных генетычных хвароб, якія перадаюцца дзіцяці ад маці. Сваю нязгоду з гэтымі палажэннямі выказалі прадстаўнікі англіканскага і каталіцкага Касцёлаў. Ніадна іншая краіна ў свеце не выказвала да гэтага часу згоду на магчымасць прымянення такога тыпу працэдур. Эксперты сцвярджаюць, што новыя тэхнікі, аднак, “могуць не быць бяспечнымі”.

Niedziela.pl; sedmitza.ru; Gosc.pl; credo-ua.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.