ГРОДНА
Серада,
16 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (86)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Нягледзячы на шматлікія дасягненні ў галіне навукі, унутраныя і фізічныя пакуты людзей абуджаюць сур’ёзныя пытанні адносна сэнсу хваробы і болю, а таксама сэнсу смерці. Гаворка ідзе пра экзістэнцыяльныя пытанні, на якія душпастарская дзейнасць Касцёла павінна рэагаваць святлом веры, маючы перад вачыма Укрыжаванага, у якім аб’яўлена ўся збаўчая таямніца Бога Айца, які з любові да людзей не пашкадаваў свайго Сына (Рым 8, 32). Таму кожны з нас пакліканы несці святло Евангелля і моц ласкі тым, хто пакутуе, і тым, хто ім дапамагае – членам сям’і, урачам, медсёстрам – каб служэнне хворым было больш чалавечным, са шчодрай адданасцю, з евангельскай любоўю. Мы просім Марыю, Аздараўленне Хворых, каб кожны чалавек мог адчуць у хваробе, дзякуючы апецы тых, хто знаходзіцца побач, моц Божай любові і суцяшэнне Яго бацькоўскай пяш-чоты.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 08.02.2015


kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Мы павінны быць інструментам у Божых руках. Езус працягвае сваю збаўчую місію ў Касцёле, але робіць гэта праз людзей – біскупаў, святароў і свецкіх. Мы адказныя за гэтую місію. Падчас Другой сусветнай вайны Варшава была вельмі моцна разбурана. Пасля вайны яна адбудоўвалася. Адбудоўваліся таксама і касцёлы. Пад руінамі аднаго з іх знайшлі фігуру Езуса без рук і ног. Пробашч хацеў іх дарабіць, але людзі сказалі, што яны будуць гэтымі рукамі і нагамі. І так засталося да сённяшняга дня, што вельмі красамоўна.
    Нам неабходна жыць не толькі для сябе, але і для іншых, як гэта рабіў Езус. Ён прыйшоў служыць, а не каб Яму служылі. У Яго жыцці быў час на малітву, на аздараўленне іншых і на паяднанне іх з Богам. Мы таксама павінны з усёй сур’ёзнасцю прыняць гэты выклік, раздзяляючы з іншымі любоў, міласэрнасць, спачуванне і прабачэнне. Гэта надасць нашаму жыццю дынамізм і запал жыць на хвалу Бога і для нашага збаўлення.

Фрагмент гаміліі ў V Звычайную нядзелю

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  77

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.