ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Ліпнішкі
Дэканат Іўе
Ліпнішкі вядомыя з XVI ст. як мястэчка Ашмянскага павета ВКЛ, вялікакняжацкая маёмасць. Парафіяльны касцёл быў заснаваны тут у 1510 г. па фундацыі караля Жыгімонта I Старога. Першапачаткова святыня была асвечана, магчыма, пад тытулам св. Ганны (культ св. Казіміра быў зацверджаны ў 1521 г.). Апошняя драўляная святыня была пабудавана ў 1804 г. на сродкі князя Аляксандра Безбародкі, тагачаснага ўладальніка мястэчка (ён у 1812 г. прадаў Ліпнішкі Пуслоўскім, ад якіх яны перайшлі да Вольскіх), і асвечана пад тытулам св. Казіміра, але амаль праз стагоддзе, у 1890 г., знішчана пажарам. Пры парафіі дзейнічала школа.
Драўляны касцёл стаяў на ўсходнім баку рынкавай плошчы мястэчка, пасля на гэтым месцы збудавалі прыдарожную капліцу ў стылі неакласіцызму. Гэта была двух’ярусная, цагляная і атынкаваная пабудова, квадратная ў сячэнні, пад чатырохсхільным дахам з цікавым, накшталт манстрацыі, крыжам. Другі ярус скразны, прарэзаны аркавымі праёмамі, тут усталявана паліхромная фігура Хрыста, які нясе крыж. А пад новы і ўжо мураваны касцёл адвялі пляц на захад ад плошчы, пры дарозе на Тракелі. †

Будаўніцтва каменнага касцёла пачалося паводле праекта губернскага архітэктара Полазава, які быў зацверджаны 2 снежня 1892 г. Верагодна, калі ўзвялі сцены, было вырашана змяніць праект – павялічылася вежа-званіца і быў павышаны двухсхільны дах. У 1900 г. намаганнямі пана Станіслава Вольскага (+1906) і іншых парафіян пад кіраўніцтвам кс. Яна Макшэцкага над Ліпнішкамі ўзнёсся велічны і стромкі неагатычны спічак новага касцёла. У 1927 г. віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касцёл пад гістарычным тытулам св. Казіміра, што пацвярджае дата 1900–1927 на прэсбітэрыі.
Касцёл пабудаваны ў стылі неаготыкі з цэглы і абкладзены гранітнымі блокамі. Святыня ўяўляе сабой прамавугольны ў плане трохнававы аб’ём з пяціграннай апсідай, сакрыстыі прыбудаваны накшталт трансепта да асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход пазначаны высокай і стромкай трох’яруснай вежай-званіцай пад спічаком з люкарнамі. Асаблівую карункавасць вежы дадаюць пінаклі над верхнімі ярусамі, крабы на рэбрах спічака і карункавы крыж. Касцёл накрыты адзіным двухсхільным дахам (калісьці быў гонтавым, сёння – металічны з бляхі), крылы трансепта таксама маюць двухсхільны дах, а больш нізкая апсіда – вальмавы. Трохвугольны франтон над алтаром завершаны ажурнай неагатычнай сігнатуркай.
Інтэр’ер касцёла падзелены на тры навы васьмю калонамі і перакрыты крыжастымі спічастымі скляпеннямі на падпружных арках, якія ўпрыгожаны архітэктанічнымі размалёўкамі. Унутраную прастору ўпрыгожваюць тры драўляныя неагатычныя алтары. Галоўны, тытульны алтар – св. Казіміра, левы бакавы – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (наверсе ў ім змешчаны абраз св. Ганны) і правы – Маці Божай Шкаплернай (з абразом Маці Божай Добрай Рады наверсе). Над уваходам у выглядзе балкона зроблены хоры з арганам.
Тэрыторыя касцёла на пачатку ХХ ст. абнесена бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаны трохпралётнай брамай, увенчанай чатырма пінаклямі.
З даўняга часу да ліпнішскай парафіі была прыпісана капліца ў Зыгмунцішках, перад II Сусветнай вайной колькасць парафіян перавышала 8000. У 1936 г. старажытная капліца ў Зыгмунцішках была разабрана і перанесена на парафіяльныя могілкі ў Ліпнішкі. Сёння святыня выглядае як характэрнае для ХIХ ст. збудаванне – прамавугольны ў плане зруб з трохграннай алтарнай часткай накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Унутры над уваходам размешчаны хоры на двух калонах-балясках. Могілкі абнесены бутавай агароджай (часткова выкарыстаны старыя надмагіллі) з цікавай трохпралётнай брамай. У 1996 г. тэрыторыя могілак пашырана. У савецкі час касцёл св. Казіміра дзейнічаў бесперапынна, але ў 1951 г. улады канфіскавалі будынак плябаніі. Пробашч быў вымушаны пасяліцца над сакрыстыяй. У 1970-я гг. касцёл быў залічаны да помнікаў архітэктуры. Таксама ў спіс помнікаў архітэктуры трапіла і прыдарожная капліца на плошчы. А вось могілкавая капліца была занядбана, але адносна добра захавалася.
19 сакавіка 1976 г. пробашчам у Ліпнішках стаў кс. Караль Францішак Шчэпанэк OFMCap (+2004), з таго часу парафію абслугоўваюць капуцыны. У 1991 г. генерал ордэна даў згоду на заснаванне ў Ліпнішках манаскага дома, разлічанага на трох манахаў. Дом пабудаваў пад плябанію яшчэ а. Караль напрыканцы 1980-х гг. Гэта аднапавярховы з мансардай дом з сілікатнай цэглы, які амаль апошнім стаіць пры выездзе на Тракелі. У алтары хатняй капліцы змешчаны абраз св. Юзафа.
Цяпер да ліпнішскай парафіі належаць капліцы ў Камянчанах і Цэнтральнай. Таксама айцы капуцыны, якія апекуюцца парафіяй, абслугоўваюць Князюкоўцы і Некрашы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.