ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

8 лютага 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 1-й гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, моцы і трываласці на кожны дзень, непахіснай веры і надзеі, а таксама штодзённага аптымізму і супакою ў сэрцы. Няхай усемагутны Бог узмацняе і адорвае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца.
Любячая мама з сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус адорвае ўсімі ласкамі, пастарская паслуга будзе напоўнена моцай і дарамі Святога Духа, Маці Божая прытуляе да свайго мацярынскага сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла, а здароўе і цярплівасць няхай ніколі Вас не пакідаюць.
Члены Апостальства “Маргарытка” з пар. Ліда-Фара
◊◊◊
Паважанай Сястры Агнешцы Лешко з нагоды чарговай гадавіны хросту перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады і штодзённай радасці. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і добрай, каб Вы з радасцю маглі служыць Богу і людзям. Няхай Вамі заўсёды апекуюцца Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы, а Найсвяцейшая Маці няхай прытуляе да свайго сэрца і дапамагае ў складаных жыццёвых момантах.
З малітвай верныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віктар Мыслюк! З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе і адорвае Вас сваімі ласкамі, каб Вы стойка накіроўваліся па выбраным Вамі жыццёвым шляху, служачы Богу і людзям. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце ў жыцці, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Ніколі не збочвайце са свайго шляху, хоць нават церні будуць раніць ногі, а мэта будзе здавацца недасягальнай. Усё, што робіце, рабіце з юнацкім захапленнем. Заўсёды ўсміхайцеся, не губляйце пачуцця гумару, слухайце Бога – і Ён пакажа Вам праўду. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з в. Лойкі і Балі Касцёльнай
◊◊◊
Дарагія Тэрэза Варановіч і Ірэна Герасім! З нагоды Вашага Юбілею складаем нізкі паклон і словы сардэчнай удзячнасці Пану Богу за дар жыцця і талент, якім Ён Вас шчодра адарыў праз Вашых шаноўных бацькоў. Дзякуем за тое, што гэты талент Вы шчыра выкарыстоўваеце на карысць Касцёла. Жадаем Вам трывалага здароўя. Заставайцеся такімі ж міласэрнымі, унутрана і знешне прыгожымі заўсёды. Няхай вучэнне Езуса Хрыста заўсёды будзе ў Вас на першым месцы, Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а Божае бласлаўленне спачывае на ўсіх Вашых пакаленнях.
Вернікі з касц. Апекі НПМ дайлідскай парафіі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Павел Калеснік! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрыні, цярплівасці, радасці і поспехаў у святарскай працы. Заставайцеся такім жа актыўным, энергічным, сардэчным і дыпламатычным, а добры Бог няхай ва ўсім Вам дапаможа.
З павагай і любоўю вернікі касц. у Жодзішках
◊◊◊
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, шмат сіл і нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана. Няхай Маці Божая Нястомнай Дапамогі заўсёды чувае над Вамі. Дзякуем за адданую службу Пану Богу, павучальныя казанні, сардэчнасць і любоў.
Марта з бабуляй Данутай і бацькамі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, аптымізму на кожны дзень, шчасця і радасці, а таксама дабрыні і любові ад усіх, хто знаходзіцца побач. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, моцы і цярплівасці на кожны дзень, нястомнай радасці і надзеі на лепшае. Няхай кожны Твой дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць зычлівыя людзі і добрыя сябры. Няхай Марыя Панна і Анёл-ахоўнік няспынна Табой апекуюцца. Няхай над галавой заўсёды свеціць сонца, а з твару не знікае шчаслівая ўсмешка.
Бацькі і родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Вараб’ёву з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні: няхай у гэты радасны дзень Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, адорыць моцным здароўем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Ад шчырага сэрца дзякуем за працу ў нашай парафіі, цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца. Шчасці Божа!
З павагай вернікі з пар. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Эўхарыі Хульбуй з нагоды Імянін прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасці, поспехаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і Анёла-ахоўніка, а таксама мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і паслугі.
III Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам: Марыі Раманчук з нагоды Юбілею, Чаславе Алешчык і Алене Крывіцкай з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай і добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе спрыяе на працягу доўгіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць найлепшымі сябрамі.
III Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Мы молімся да Бога за Вас словамі: “Ойча Нябесны, дай Твайму пастару праз заступніцтва св. Яна Віянэя сэрца, падобае на сэрца Твайго Сына Езуса Хрыста”. Жадаем Вам таксама несці Добрую Навіну, пашыраць радасць, надзею і любоў, быць знакам любячай прысутнасці Бога сярод Яго люду.
З дарам малітвы парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, з твару не знікае ўсмешка, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Сям’я Заяц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, сілы і стойкасці ў паслузе, аптымізму, а таксама нязгаснага запалу веры, надзеі і любові. Няхай Пан Бог штодзённа Вас бласлаўляе, а Маці Божая нястомна чувае над Вамі. Шчасці Божа!
З памяццю і любоўю парафіяне з пар. Адэльск
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Мы ўдзячны добраму Богу за дар Вашага жыцця. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае ў Вашыя рукі свайго Сына, няхай абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. Шчасці Божа!
Сям’я Пілюткевіч
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, бязмежнага запалу да працы. Няхай Найсвяцейшая Маці прытуляе Вас да свайго сэрца, св. Агата апекуецца Вамі, а Святы Дух шчодра ўзнагароджвае сваімі дарамі.
З пашанай і шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Раман Цесляк! З нагоды Імянін жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збаўца вядзе Вас па цудоўнай дарозе святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Мы вельмі Вам удзячны за нашу святыню і за тое, што Вы былі з намі.
З памяццю ў малітве ўдзячныя парафіяне з Кватараў
◊◊◊
Шаноўнаму Спадару Арганісту Станіславу Рышкевічу ад усяго сэрца дзякуем за 30 гадоў адданай працы ў нашым касцёле і жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай Тваё жыццё ідзе з даверам па дарозе з прыгожых руж, а праз гэтую дарогу няхай цябе вядуць Маці Божая і Анёл-ахоўнік.
Сябры з сапоцкінскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні мноства Божых ласкаў на доўгія гады жыцця, сілы, стойкасці, моцнай веры, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень.
З удзячнасцю парафіяне з Лойкаў

 

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.