ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

Ці можна жаніцца падчас посту?

Задай пытанне

Калі пасля рэгістрацыі ў ЗАГСе адбываецца вянчанне ў касцёле, то ніякіх перашкод у заключэнні шлюбу нават у Вялікі пост няма. Аднак, калі шлюб зводзіцца толькі да штампаў у пашпартах, то Касцёл не ўхваляе такія дзеянні ні падчас посту, ні падчас звычайнага перыяду. Бо супольнае жыццё мужчыны і жанчыны без сакраментальнай ласкі з’яўляецца грахом. Грэх жа ёсць злом заўсёды. Вось такімі ўзнёслымі словамі ўводзіны да “Парадку цэлебрацыі сужэнства” апісваюць значэнне і годнасць гэтага сакраманту: “Цесная супольнасць жыцця і кахання, у якой сужэнцы «ўжо не двое, але адно цела», заснаваная Богам Стварыцелем, кіруецца ўласнымі законамі і атрымала такое бласлаўленне, якога не змагла знішчыць віна першароднага граху. Таму гэтая святая сувязь залежыць не ад людской волі, а ад таго, хто заснаваў сужэнства і пажадаў адарыць яго асаблівымі дабротамі і заданнямі. Хрыстос, аднаўляючы стварэнне і ствараючы ўсё нанова, вярнуў сужэнству першаснае аблічча і святасць, каб тое, што злучыў Бог, чалавек не разлучаў. Для выразнага выяўлення непарушнасці сужэнскай дамовы і аднаўлення яе на ўзор свайго запавету з Касцёлам, Ён узняў яе да годнасці сакраманту” (Уводзіны 4, 5)

 


Што да часу заключэння сужэнства, то Касцёл у звычайных умовах дазваляе здзяйсняць гэты сакрамант ва ўсе дні, апроч Вялікай пятніцы і Вялікай суботы (паводле прадпісанняў Рымскага імшала, у гэтыя дні дазволена ўдзяляць толькі намашчэнне хворых і сакрамант пакаяння). Аднак, калі вернікі, якія збіраюцца ўзяць шлюб, плануюць пасля здзяйснення сакраманту ў касцёле працягваць святкаванне забаўляльнымі мерапрыемствамі і застоллем, то гэтага нельга рабіць у дні Вялікага посту і ў пакутны дзень на працягу года (пятніца).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.