ГРОДНА
Субота,
27 ліпеня 2024 года |
З каталіцкага друку (86)
Вучыцца чытаць,
каб вывучаць Біблію
Вучыцца чытаць,каб вывучаць Біблію Прысцыла Сіцьенені – 90-гадовая жанчына, якая вучыцца ў чацвёртым класе пачатковай школы. Яна пайшла ў школу, бо хоча мець магчымасць самастойна чытаць Біблію.
Жанчына жыве ў Кеніі, усё сваё жыццё працавала акушэркай. Але яна так і не навучылася чытаць і пісаць. У старасці яна вырашыла пайсці ў школу, каб выправіць гэты недахоп і ў той жа час паказаць праўнукам, наколькі важна быць адукаваным чалавекам. На сённяшні дзень яна самая старэйшая вучаніца свету, якая абяцае, што ў хуткім часе не толькі будзе чытаць Біблію, але і напіша для будучых пакаленняў свае парады вопытнай акушэркі, якой яна была на працягу больш за 65 гадоў. †

100 дзён для Сірыі
Гэтая акцыя заключаецца ў няспыннай малітве на працягу 2400 гадзін у інтэнцыі хрысціян, якіх праследуюць і забіваюць. Яе ініцыятарамі з’яўляюцца студэнты з Торуні і фонд “Прыгожая Польшча”.
Кожная ахвотная асоба, якая скантактуецца з арганізатарамі, атрымае канкрэтны дзень і гадзіну малітвы, падчас якой яна павінна будзе маліцца за хрысціян у Сірыі. Падрабязнасці акцыі і запісы можна знайсці на інтэрнэт-старонцы www.100dnidlasyrii.pl, а таксама на профілі 100dnidlaSyrii ў Facebook.
Канфлікт у Сірыі, які доўжыцца ўжо на працягу трох гадоў, пакінуў больш за 300 тысяч ахвяр. 10 працэнтаў гэтай колькасці – дзеці. Колькасць бежанцаў ужо перавышае 3 мільёны чалавек, а звыш 5 мільёнаў былі пераселены ў межах краіны. Гэтыя лічбы павялічваюцца кожны дзень.
Знойдзены сляды
хрысціянскай супольнасці
з V стагоддзя
Выбітыя на скалах крыжы і імёны хрысціянскіх і біблійных мучанікаў адкрыла ў пустыні на поўдні Саудаўскай Аравіі французска-саудаўская група археолагаў.
Знаходкі паходзяць з другой паловы V стагоддзя і сведчаць аб існаванні жывой хрысціянскай супольнасці на гэтых землях. Побач з імі былі знойдзены шматлікія тэксты, якія цягнуцца на адлегласці звыш кіламетра, з цэлай серыяй імён, запісаных мовай, якую можна акрэсліць як мясцовы варыянт арамейскай.
Сучасныя адкрыцці хрысціянскіх каранёў Саудаўскай Аравіі вельмі не выгадны для ўлад гэтай краіны, якая – як “ахоўнік святых месц ісламу: Мекі і Медзіна – не дазваляе існавання на сваіх тэрыторыях якіхсьці іншых рэлігій.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 158 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.