ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
“Вы з Касцёла і для Касцёла”

Дзень кансэкраваных асоб распачаўся духоўнай сустрэчай у пабрыгіцкім касцёле, падчас якой з канферэнцыяй да прысутных звярнуўся а. Антоній Пажэцкі OFMConv. Ён заахвоціў кансэкраваных асоб быць “рэкламай” Бога ў сваіх асяроддзях, а таксама сваёй паслугай сведчыць аб тым, што асоба, якая пайшла за Хрыстом, адчувае сябе ў поўнай меры шчаслівай і здольна дзяліцца гэтай радасцю з іншымі.
Затым у гродзенскай катэдры была адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам кс. б-па Юзафа Станеўскага. З гаміліяй да манаскіх сясцёр, айцоў, свецкіх кансэкраваных асоб і сабраных вернікаў звярнуўся кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Кс. Здзіслаў казаў, між іншым, аб тым, што кансэкраваныя асобы павінны быць прарокамі ў сучасным свеце, прыгадаў таксама пра сучасныя выклікі і пра неабходнасць вяртання да вытокаў перажывання жыцця і паклікання згодна з евангельскімі парадамі. Ён таксама заўважыў выклікі, што вынікаюць з жыцця ў супольнасці і заахвоціў прымаць будучыню з верай і надзеяй. †

“Не існуе дарогі паклікання без крыжа. Пан Езус нам не абяцаў, што калі мы будзем Яму вернымі, то заўсёды будзем здаровымі і багатымі, і ўсе будуць нас любіць. Пан Езус сказаў: «Хто хоча быць Маім вучнем, няхай возьме свой крыж штодзённы і ідзе за Мною». Калі на сваім шляху мы стараемся жыць, праслаўляючы Бога, любячы Яго, служачы Яму, тады нас перапаўняе радасць. Мы павінны быць актыўнымі, працаваць, але не на сваю хвалу, а на Божую, паколькі гэта Ён павінен узрастаць”, – адзначыў кс. Здзіслаў. Ён таксама заахвоціў вернікаў маліцца аб павелічэнні святарскіх і манаскіх пакліканняў, паколькі яны з’яўляюцца “дражджамі ў Касцёле”.
Падчас св. Імшы кансэкраваныя асобы аднавілі свае манаскія абяцанні: чыстасці, паслушэнства і ўбоства.
Падчас св. Імшы кансэкраваныя асобы аднавілі свае манаскія абяцанні: чыстасці, паслушэнства і ўбоства.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.