ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
Адчуць момант адзінства
24 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. У малітве, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рымска-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў.
Праваслаўную Царкву прэзентаваў прадстаўнік епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія протаіерэй Аляксандр Хомбак, настаяцель храма св. Лукі ў Гродне, Грэка-Каталіцкую Царкву – настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот. У набажэнстве ўдзельнічалі навучэнцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Таксама на малітве аб тым, каб усе станавіліся адным, прысутнічалі шматлікія вернікі з усяго горада. †
Звяртаючыся з прамовай да вернікаў, а. Аляксандр Хомбак адзначыў, што “наш грахоўны стан выяўляецца сярод іншага ў тым, што мы развучыліся размаўляць адзін з адным, і часта наша размова аказваецца цалкам бязмэтавай, бясплоднай, не служыць ні ўзаемнаму абагачэнню, ні прабуджэнню думак; яна пустая, часта павярхоўная, беспрадметная, словы пазбаўлены сілы, сэнсу і выразнасці”. Аднак, заўважыў святар, зусім іншае слова Божае, якое змяняе сэрцы людзей, “ловіць іх душы”.
А. Андрэй Крот, прадстаўнік Грэка-Каталіцкай Царквы, у сваю чаргу таксама заклікаў не быць ганарлівымі ў сваіх рэлігійных перакананнях, а з пакорлівасцю і любоўю ставіцца да кожнага чалавека: “Калі ў нашых адносінах мы будзем думаць толькі пра сябе, толькі пра сваю правату, мы можам нарабіць шмат злога. Калі ж мы будзем да кожнага чалавека – без розніцы, якога ён веравызнання і ці ўвогуле веруючы – ставіцца з пашанай і любоўю, сведчачы аб Хрысце, тады людзі ўбачаць, што наша хрысціянская пастава з’яўляецца сапраўднай і здольна прывесці да супакою і еднасці паміж людзьмі”.
На завяршэнне ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў асаблівую ролю асабістага даверу Святому Духу на шляху будавання адзінства: “Калі мы дазволім дзейнічаць у нас Святому Духу, то багацце, адрозненні і рознагалоссі ніколі не пераўтворацца ў канфлікт, таму што Святы Дух заклікае нас жыць разнастайнасцю ў адзінстве Касцёла... «Святы Дух – гэта свежасць, імправізацыя і навізна», – кажа папа Францішак. Чым больш мы будзем кіравацца Духам Пана на нашым шляху веры і братэрства, тым лягчэй мы зможам пераадолець непаразуменні, спрэчкі і станем дзейсным знакам еднасці і міру”, – падкрэсліў іерарх.
Падчас літургіі святла прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцей запалілі ад пасхала сімвалічныя свечкі, святло ад якіх перадавалася ўсім удзельнікам набажэнства. Запаленыя свечкі, як святло Хрыста, – сімвал полымя, промні якога асвячаюць увесь свет. На заканчэнне набажэнства біскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў усім за ўдзел і заахвоціў да далейшай малітвы аб еднасці хрысціян і міры ў свеце і сем’ях.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.