ГРОДНА
Серада,
22 мая
2024 года
 

Слова для Жыцця (85)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Бог, становячыся чалавекам, зрабіў нашу прагу сваёй – не толькі смагу матэрыяльнай вады, але, перш за ўсё, прагу поўнага жыцця, вольнага ад няволі зла і смерці. Адначасова са сваім уцелаўленнем Ён змясціў сваю прагу – бо Бог таксама прагне – у сэрца чалавека: Езуса з Назарэта. Бог прагне нас, нашых сэрцаў, нашай любові, і гэтую прагу Ён змясціў у сэрцы Езуса. Таму ў сэрцы Хрыста сустракаюцца людская і Божая прага. І жаданне адзінства Яго вучняў належыць да гэтай прагі. Яго выражэнне мы знаходзім у малітве, узнесенай да Айца перад Мукай: “Каб усе былі адно” (Ян 17, 21). Тое, чаго прагнуў Езус, – адзінства ўсіх людзей. Няхай гэтае жаданне Езуса становіцца таксама нашым жаданнем! Таму давайце працягваць малітву і наша імкненне да поўнага адзінства вучняў Хрыста.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 25.01.2015


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Cловы Езуса “Ідзіце за Мною, і Я ўчыню вас лаўцамі людзей” нагадваюць аб галоўным заданні Касцёла. Хрыстос жадае, каб кожны дзень Яго вучні-рыбакі выплывалі ў адкрытае мора сучаснага свету і лавілі новых людзей, каб Касцёл узрастаў. Калі мы адыдзем ад гэтай місійнай практыкі, то Касцёл перастане быць Касцёлам у сапраўдным яго значэнні і не будзе выконваць даверанай яму місіі.
    Наша асяроддзе – гэта поўнае рыбы возера. Калі Езус сказаў, што простых галілейскіх рыбакоў зробіць лаўцамі людзей, то гэтым самым Ён сказаў, што возьме нас з нашай асабістасцю, сведчаннем і ўплывам, каб выкарыстаць у гэтым лове людзей для Касцёла.

Фрагмент гаміліі Мітрапаліта падчас Імшы ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  224

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.