ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

25 студзеня 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды першай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, сіл і стойкасці на кожны дзень паслугі. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем мноства найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, штодзённай радасці, поспехаў у душпастарскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас сваім бласлаўленнем на кожны дзень, а св. Заступнік нястомна трымае ў сваёй апецы.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Галынкі
◊◊◊
Паважанай Спадарыні Дануце Рапейка перасылаем шчырыя словы ўдзячнасці за шматгадовую адданую працу на карысць Гродзенскага Касцёла і газеты “Слова Жыцця”. Няхай добры Бог адорыць Вас моцным здароўем на доўгія гады жыцця, аптымізмам, моцай і цярплівасцю, каб пераадолець усе цяжкасці, а таксама душэўным супакоем і радасцю. Няхай Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекуецца. З нагоды надыходзячага Дня нараджэння жадаем таксама ўсіх Божых ласкаў, сямейнай цеплыні, здзяйснення мар і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем шчасця, якое плыве з Божага абрання, шчодрых Божых ласкаў, веры і надзеі ў Богу. Няхай цяжкасць змагання са штодзённасцю акрыляе Вас і дапамагае разглядзець прыгажосць і глыбіню жыцця. Жадаем Вам таксама несці Добрую Навіну, пашыраць радасць, надзею і любоў, каб Вы былі знакам прысутнасці Бога сярод Яго люду. Жадаем, каб любоў, якая з’яўляецца сувяззю ўсяго і яднае людскія сэрцы, увесь час Вам спадарожнічала, асабліва ў будаванні сувязі паміж душпастарам і вернікамі. Мы са свайго боку ахінаем Вас сваёй малітвай, каб Бог бласлаўляў Вас і нястомна ўзмацняў сваёй ласкай і супакоем.
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю, Шаноўным Сёстрам Ганне, Агнешцы і Удаве Сабіне з нагоды свята Маці Божай Грамнічнай перасылаем шчырыя віншаванні і пажаданні. Няхай Маці Божая ахінае няспыннай апекай і супакоем у сэрцы, а міласэрны Бог узнагародзіць любоўю і святлом, каб выбраны Вамі жыццёвы шлях быў шчаслівым і бласлаўлёным, а кожны дзень – ясным, цёплым і радасным. Моцнага здароўя, цярплівасці, сіл і стойкасці ў паслузе на карысць Богу і людзям. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за шчырую малітву і адданую працу на карысць нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Дарагім Леакадзіі і Нікалаю Галавач з нагоды 50-й гадавіны шлюбу перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Жывіце ў здароўі і радасці яшчэ многія гады, не ведайце смутку і гора, цешцеся кожнай хвілінай і адорвайце ўсіх навокал сваёй дабрынёй і пяшчотай. Жадаем таксама мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нязгаснай любові ў сэрцах, моцы і цярплівасці, а таксама добрых і шчырых людзей побач.
Сям’я Стасюкевіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых ласкаў ад Езуса і Яго Беззаганнай Маці. Няхай промні міласэрнасці Езуса, якія выходзяць з Яго Найсвяцейшага Сэрца, асвятляюць Ваш святарскі шлях кожны дзень.
З удзячнасцю і шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Мятліцкаму перасылаем сардэчныя пажаданні з нагоды Дня нараджэння. Няхай Бог адорвае Вас здароўем, мудрасцю і чулым сэрцам, дапамагае заўсёды несці Езуса людзям праз святарскія рукі, Святы Дух няхай умацуе душу і цела і дапаможа пры будаўніцтве касцёла, а Маці Божая няхай заўсёды Вамі апекуецца.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі св. Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана. Жадаем таксама аптымізму, душэўнага супакою, моцнага здароўя, шчасця і дабрыні ад людзей навокал. Шчасці Божа!
Касцельны, Касцёльная рада, парафіяне і парафіяльны хор з Галынкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Імянін жадаем святла Святога Духа на кожны дзень, Божай радасці, як мага больш сіл і здароўя, а таксама задавальнення ад працы. Няхай Ваша душпастарская паслуга будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, а Маці Божая і св. Францішак Асізскі заўсёды чуваюць над Вамі і дапамагаюць. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі.
З малітвай удзячныя парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай усемагутны Бог ахіне Вас сваёй міласэрнасцю і дабрынёй, адорыць супакоем і моцным здароўем на доўгія гады і спашле на Вас усе свае ласкі. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю складаем словы шчырай удзячнасці ў сувязі з душпастарскімі візітамі ў нашай парафіі. Мы шчыра ўдзячны Вам за асвячэнне нашых дамоў, за супакой і радасць, якія Вы нам нясеце, а таксама за тое, што разам з Вамі да нас прыходзіць Пан Бог. Няхай Хрыстос Вас бласлаўляе і аблягчае сваёй любоўю Ваш штодзённы крыж. Няхай Ён узнагародзіць Вас добрым здароўем на доўгія гады і дадасць сіл, а Маці Божая няхай Вамі штодзённа апекуецца і адорвае шчасцем.
З памяццю ў малітве верныя парафіяне з Гіровічаў
◊◊◊
Дарагой Сястры Агнешцы Стасіловіч з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці, цярплівасці ў штодзённай працы, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі і апекі св. Агнешкі. Няхай Вашае сэрца будзе напоўнена радасцю, любоўю і будзе адкрыта на людзей.
З любоўю парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін жадаем, каб усё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збавіцель суправаджае Вас па цудоўнай дарозе святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Моладзь з пар св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Юбілею 40-годдзя шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і мноства Божых ласкаў, добразычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу ў будаванні касцёла, а таксама сіл і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваім бацькоўскім бласлаўленнем, каб Вы далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
Удзячныя парафіяне з Торфабрыкетнага
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, а Божыя ласкі няхай сыходзяць на Вас няспынна. Чэрпайце радасць з кожнай хвіліны, цешцеся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайцеся сабе і людзям навокал. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт, удзячныя парафіяне і кс. Вячаслаў Матукевіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння перасылаю мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе Вас кожны дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух напаўняе моцай і адорвае ўсімі сваімі дарамі, каб Вы маглі годна выконваць душпастарскую паслугу. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе бласлаўлёны, поўны здароўя, радасці і надзеі. Шчасці Божа!
Парафіянка Тэрэза
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Прыміце нашы віншаванні, наш дарагі Ксёндз, бо ўсе мы Вас вельмі шануем. Гарачыя малітвы мы ўзносім перад алтаром, каб Бог адарыў Вас здароўем і доўгім жыццём. Няхай келіх горычы Вас заўсёды абмінае, каб Вы маглі 100 гадоў працаваць на ніве Пана. Аддзяч, Божа, бацькам за добрага сына святара.
Удзячныя парафіяне з Казловічаў

 

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.