ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Як Касцёл ставіцца да працэдуры перавязкі матачных труб?

Задай пытанне

Касцёл адмоўна ставіцца да перавязкі матачных труб. Пра гэта чытаем у энцыкліцы бл. Паўла VI “Humanae vitae”: “Як ужо шматразова падкрэсліваў Настаўніцкі інстытут Касцёла, трэба адкідваць непасрэднае пазбаўленне плоднасці – ці то пастаяннае, ці то часовае – як у мужчын, так і ў жанчын”. У наш час сапраўды даволі часта можна сустрэцца з практыкай хірургічнай стэрылізацыі жанчын. Таму жанчына, ідучы на такі крок, павінна ведаць, як ацэньваецца гэтая аперацыя з Божага пункту бачання. І тут можна назваць два кірункі.
    Па-першае, калі жанчына пагаджаецца на стэрылізацыю, каб ужо не мець дзяцей, яна здзяйсняе цяжкі грэх. Таму нікога нельга змушаць да стэрылізацыі ці паддавацца ёй, хоць бы нават сітуацыя ў сям’і была па тых ці іншых прычынах драматычнай. Сама па сабе цяжарнасць не з’яўляецца хваробай, якую б трэба было лячыць стэрылізацыяй ці, яшчэ горш, абортам. Цяжарнасць – гэта доказ здароўя і нармальных адносін у сужэнстве. Чаму нельга стэрылізавацца? Бо свядомае жыццё ў граху блакуе чалавека на дзеянне Божай ласкі. І хоць чалавек можа мець тысячы апраўданняў, каб пайсці на грэх, у такой сітуацыі ён выбірае нейкія часовыя выгады, якія скончацца, а застанецца толькі непакой і разлад з сумленнем.
Іншыя адносіны да стэрылізацыі будуць у выпадку, калі ў жаночым арганізме знойдзена хвароба, якую нельга вылячыць інакш, як толькі шляхам выдалення органаў, што служаць для апладнення. У дадзеным выпадку мэта стэрылізацыі – лячэнне хваробы, а гэта інтэнцыя не з’яўляецца грахоўнай.
    Як бачым з вышэйсказанага, стэрылізацыя не з’яўляецца годным людской асобы і любові метадам рэгулявання плоднасці; яна скіравана на знішчэнне магчымасці жанчыны быць цяжарнай, г.зн. яна парушае інтэгральнасць людской асобы; з тэалагічнага пункту погляду яна з’яўляецца бунтам супраць Бога як Стварыцеля; гэта цяжкі грэх. Калі ёсць сапраўды грунтоўныя прычыны, каб не зацяжарыць, у дадзеным выпадку сужэнцы пакліканы карыстацца натуральным метадам рэгулявання плоднасці, г.зн. уступаць у сужэнскую блізасць толькі ў няплодныя дні.
   
    Якія наступствы стэрылізацыі назіраюцца ў жанчын?
    - жаль, што пагадзілася на гэта;
    - падсвядомы пошук споса- баў вяртання папярэдняга стану, напрыклад, жаданне ўсынавіць дзяцей і г.д.
   
    Што рабіць, калі такое ўжо здарылася? Касцёл кожнае сваё дзіця заахвочвае да шчырага навяртання праз практыку посту, малітвы, міласціны і плённага карыстання святымі сакрамантамі і духоўным кіраўніцтвам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.