ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (85)

Прэса

Навейшы Сусветны
спіс праследаванняў

   Міжнародная хрысціянская арганізацыя “Open Doors” апублікавала новы Сусветны спіс праследаванняў на 2015 год. У рэйтынгу знаходзіцца 50 краін, дзе адбываюцца найбольшыя ганенні на хрысціян і іх дыскрымінацыя.
   
   Першыя дзесяць краін, дзе больш за ўсё праследуюць хрысціян, не абуджаюць ніякіх сумненняў. На працягу многіх гадоў першае, бясслаўнае месца займае таталітарны камуністычны рэжым – Паўночная Карэя. На другім месцы знаходзіцца Самалі, затым Ірак, Сірыя, Аўганістан, Судан, Іран, Пакістан, Эрытрэя і Нігерыя. Між іншым, усе краіны, за выключэннем першага і дзясятага месца, з’яўляюцца краінамі ісламу, як суніцкага, так і шыіцкага. †

Археолагі знайшлі
месца суда над Езусам?

   Многае паказвае на тое, што побач з вежай Давіда ў Ерузалеме вучоныя знайшлі рэшткі палаца Ірада, г.зн. месца, дзе Хрыстос быў асуджаны на смерць.
    Адкрыццё адбылося, калі ўлады гарадскога музея, што знаходзіцца ў вядомай цытадэлі Давіда, вырашылі пашырыць плошчу экспазіцыі. Тады яны загадалі правесці археалагічнае даследаванне ў суседнім з вежай пустуючым будынку. У час Асманскай імперыі там была турма. Аднак ніхто не спрабаваў даведацца, што знаходзіцца пад падлогай колішніх падзямелляў.
    Група археолагаў, якая праводзіла даследаванні, натыкнулася на рэшткі іншага, больш старажытнага будынка. Гэта аказаліся сцены палаца вядомага з Бібліі караля Ірада. Згодна з Новым Запаветам, менавіта там павінен быў адбывацца суд над Хрыстом.
Шры-Ланка мае свайго
першага святога

   Папа Францішак далучыў да ліку святых бл. Юзафа Ваза – місіянера індыйскага паходжання, які абвяшчаў Евангелле і выконваў святарскую паслугу на колішнім Цэйлоне.
    Урачыстасць адбылася на тэрыторыі парку Галле-Фэйс-Грын у Каломба, дзе дваццаць гадоў таму яго беатыфікаваў св. Ян Павел II. “Мы пакліканы, каб выходзіць з такім жа запалам, такой жа адважнасцю, якія меў св. Юзаф, але таксама з яго чуллівасцю і павагай да іншых, з яго жаданнем дзяліцца словамі ласкі, якія маюць павучальную сілу”, – сказаў Папа.
    На заканчэнне ён заахвоціў католікаў “ідучы за прыкладзе святога Юзафа Ваза, узмацняцца ў веры і ўсё больш спрыяць супакою, справядлівасці і еднасці ў грамадстве Шры-Ланкі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.