ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
Варта ведаць (41)
• У многіх мусульманскіх краінах пасля змяшчэння карыкатур на прарока Мухамеда ў “Charlie Hebdo” на вуліцы гарадоў выйшлі ісламскія фундаменталісты, якія вылілі сваё абурэнне і злосць на касцёлах і выпадкова сустрэтых хрысціянах. Так, напрыклад, у горадзе Зіндэр у Нігеры спалена 10 касцёлаў розных веравызнанняў, а таксама школа, якой кіравалі місіянеры. Падобныя мусульманскія маніфесты адбыліся таксама ў Пакістане, Маўрытаніі, Алжыры, Турцыі, Іарданіі, Сірыі, Судане, Тунісе і Ерузалеме.
• У Славакіі 7 лютага бягучага года адбудзецца рэферэндум, на якім славакі павінны вырашыць, якая мадэль сям’і будзе ў гэтай краіне: пераможа традыцыйная мадэль сям’і ці гомасексуальныя пары таксама атрымаюць права называцца сям’ёй. Славацкі “Саюз для сям’і” звяртаецца да арганізацый, устаноў і прыватных асоб з просьбай аб малітве і падтрымцы ў антыгомасексуальнай кампаніі.†
• У Славакіі 7 лютага бягучага года адбудзецца рэферэндум, на якім славакі павінны вырашыць, якая мадэль сям’і будзе ў гэтай краіне: пераможа традыцыйная мадэль сям’і ці гомасексуальныя пары таксама атрымаюць права называцца сям’ёй. Славацкі “Саюз для сям’і” звяртаецца да арганізацый, устаноў і прыватных асоб з просьбай аб малітве і падтрымцы ў антыгомасексуальнай кампаніі.†
• Вучоныя з Ірана пераклалі Катэхізіс Каталіцкага Касцёла на мову фарсі, якая з’яўляецца сучаснай перскай, афіцыйнай мовай у Іране і Аўганістане. Праца над перакладам адбывалася ва ўніверсітэце Грыгарыянум. Пераклад здзейснілі тры іранскія вучоныя, што належаць да ўніверсітэта рэлігіі і веравызнанняў у горадзе Кум. Пераклад уключае таксама ўводзіны кардынала Турана. Паводле вучоных, ідэя перакласці Катэхізіс з’явілася ў сувязі з жаданнем пазнання навукі каталіцкага Касцёла.
• Паводле апошніх статыстык, якія падаў сакратар Місійнай камісіі епіскапата Польшчы, на сённяшні дзень 2065 польскіх місіянераў і місіянерак абвяшчаюць Евангелле ў 97 краінах па ўсім свеце. Найбольш польскіх місіянераў нясуць паслугу ў Афрыцы ў такіх краінах, як Камерун, Замбія, Мадагаскар, Танзанія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Руанда. Сярод іх 375 манахаў, 355 манахінь, 80 дыяцэзіяльных ксяндзоў і 31 свецкая асоба.
• Падчас пералёту са Шлы-Ланкі на Філіпіны папа Францішак падаў журналістам тэрмін, калі з’явіцца чарговая энцыкліка. Тое, што Святы Айцец працуе над энцыклікай, якая будзе прысвечана ахове асяроддзя, убогасці, кліматычным зменам і адносінам чалавека да прыродных рэсурсаў, было вядома ўжо па меншай меры з пачатку мінулага года. Аднак, не была вядома дата яе выхаду. Святы Айцец паведаміў, што яна будзе гатова ў чэрвені ці ліпені.
Katolik.ru; pch24.pl; gosc.pl.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.