ГРОДНА
Нядзеля,
16 лютага 2025 года |
З каталіцкага друку (84)

рухомая шопка
Самая вялікая рухомая шопка свету знаходзіцца ў мястэчку Сан-Пайю-дэ-Алейрушэ ў Паўночнай Партугаліі. Яна займае плошчу каля 4000 м2. У яе склад уваходзіць звыш 8000 фігур, якія прадстаўляюць людзей, анёлаў, жывёлу і будынкі.
Шопка, якая налічвае больш за 160 механічных фігур, у мінулым годзе трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Раней тытул самай вялікай пабудовы такога тыпу з рухаючыміся фігурамі належаў шопцы ў Мексіцы.
Сярод постацей, што ў апошнім годзе былі далучаны да шопкі, папа Францішак. Ён не адзіны Папа ў экспазіцыі. Тут знаходзіцца таксама фігура св. Яна Паўла II. Польскі Папа прадстаўлены падчас сустрэчы з сястрой Луцыяй, візіянеркай з Фацімы. Сустрэча адбылася ў час пілігрымкі Святога Айца ў Партугалію.
Шопка ў Сан-Пайю-дэ-Алейрушэ дазваляе наведвальнікам пазнаёміцца з гісторыяй хрысціянства і Касцёла ў Партугаліі. Частка экспазіцыі была прысвечана фальклору гэтай краіны, а таксама цыклічным падзеям, якія адбываюцца на яе тэрыторыі, напр. святам гарадоў, рэлігійным працэсіям ці спартыўным мерапрыемствам. †

Яна Паўла II
Турэцкі тэрарыст, які цяжка параніў Яна Паўла II 13 мая 1981 года, склаў кветкі на яго магіле ў базіліцы св. Пятра. Агджа здзейсніў гэта ў 31-ю гадавіну размовы з Папам у рымскай турме.
Тэрарыст прынёс на магілу Яна Паўла II у капліцы св. Себасцьяна ў базіліцы два букеты белых руж.
Чалавек, які спрабаваў забіць Папу, пасля 19 гадоў, праведзеных у італьянскай турме, а затым пасля адбывання пакарання ў Турцыі, ужо некалькі гадоў знаходзіцца на свабодзе.
Агджа ніколі не падаваў дакладнай версіі пакушэння на плошчы св. Пятра і ўказваў розныя матывы. Папа, якому ўратавалі жыццё ў клініцы Джэмэлі, двойчы прабачыў яму.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 319 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.