ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (83)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Пасланне, якое перадае нам Святая Сям’я, гэта перш за ўсё пасланне веры. У сямейным жыцці Марыі і Юзафа Бог сапраўды знаходзіцца ў цэнтры – у асобе Езуса. Сям’я з Назарэта таму і святая, бо канцэнтруецца на Езусе.
    Калі бацькі і дзеці разам дыхаюць гэтай атмасферай веры, яны маюць энергію, якая дазваляе ім пераносіць выпрабаванні, у тым ліку і такія складаныя, якія паказвае нам вопыт Святой Сям’і, што павінна была ўцякаць у Егіпет.
    Дзіцятка Езус са сваёй Маці Марыяй і св. Юзафам з’яўляюцца іконай сям’і – простай, але такой выразнай. Той бляск, які зыходзіць ад іх, з’яўляецца святлом ласкі міласэрнасці і збаўлення для ўсяго свету, святлом праўды для кожнага чалавека, для чалавечай сям’і і кожнай сям’і асобна.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 28.12.2014


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Пачынаючы ад бэтлеемскага грота, Бог спадарожнічае грэшнаму чалавеку, раздзяляе яго радасці і смутак, дапамагае яму і дае надзею. Ён не саромеецца духоўнай прыніжанасці чалавека. Наадварот, Ён уваходзіць у яе, выбірае чалавечую прыроду сваім інструментам і здяйсняе цуды там, дзе на гэта ніхто не спадзяецца. Такім чынам, Ён дае нам магчымасць адчуць Яго блізкасць. Ці не здзіўляе нас гэта? Ці не павінны мы дзякаваць Богу за гэты дар? Ці не павінны дзяліцца гэтым дарам з іншымі, асабліва з тымі, хто яшчэ не пазнаў Бога? Божае Нараджэнне не завяршылася 2000 гадоў таму ў Бэтлееме, яно працягваецца. Бог і сёння шукае нашыя сэрцы і стукае ў іх, каб там нарадзіцца. Для гэтага неабходна паступіць так, як паступіла Марыя: згадзіцца з Божай воляй. Тады Бог зробіць нам новы сюрпрыз, нават калі мы вельмі аддаліліся ад Яго. Ён заўсёды спяшаецца са сваёй дапамогай. Усё залежыць толькі ад нас саміх. Нездарма святы Аўгустын кажа: “Божа, Ты стварыў мяне без мяне, але не можаш мяне збавіць без мяне”.

Фрагмент гаміліі на Божае Нараджэнне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.