ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

Увага! Шукаем Трох Каралёў!

Хрысціянскія традыцыі

Каралі з’яўляюцца сімвалам свету, які прыходзіць аддаць паклон нованароджанаму Месіі

Больш за дзве тысячы гадоў у яўрэйскі горад Бэтлеем прыбылі Каралі. Іх туды прывяла зорка, што спадарожнічала ім у дарозе і ўказвала мэту падарожжа. Прыйшоўшы на месца, паказанае зоркай, Каралі знайшлі Маці і Дзіця. Яны распазналі ў гэтым Дзіцяці нованароджанага Валадара. Ахвяравалі Езусу свае дары – золата, ладан і міра, пакланіліся Яму і вырушылі ў зваротны шлях, несучы радасную навіну пра Нараджэнне Божага Сына. Але ці ўсе чулі гэтую навіну?
Святы Божага Нараджэння мінулі, і людзі зноў вяртаюцца да свайго штодзённага ладу жыцця. Адыходзіць таксама і радасць, якую яны прыносяць, да нас вяртаецца клопат пра штодзённасць. Можа ў некаторых дамах нават і не было месца для гэтай радасці, якая выплывае з Божага Нараджэння. Можа Каралі, якія неслі гэтую навіну, дзесьці заблукалі і не дайшлі?
    Такія пытанні нараджаюцца ў маёй свядомасці таму, што ў нас знікае традыцыя пазначэння дзвярэй нашых кватэр першымі літарамі імён Каралёў, якія неслі навіну пра нараджэнне Езуса. Аднойчы я спытаўся ў пэўнай сям’і, чаму яны не напісалі на дзвярах сваёй кватэры “C+M+B”. Гаспадар адказаў, што яны толькі нядаўна ўставілі новыя дзверы і ім проста не хочацца забруджваць іх! Я быў у шоку.
Хочацца таксама адзначыць, што гэтая традыцыя асаблівым чынам заціраецца ў гарадах, бо людзі баяцца пісаць гэтыя літары на знешняй старане дзвярэй, паколькі яны перакананы, што вера – гэта іх прыватная справа. А гэты надпіс на дзвярах нашага дома з’яўляецца своеасаблівым вызнаннем веры і прызнаннем у ёй, таму што мы даём сведчанне тым, хто праходзіць побач з нашымі дзвярыма. Мы сведчым аб тым, што радуемся нараджэнню Божага Сына, што гэтая радасць будзе ў нашым доме яшчэ адзін год, што гэтая радасная навіна дайшла і да нас. А наколькі прыгожае іншае значэнне гэтых літар: “Christus Mansionem Benedicat”, што з лацінскай мовы перакладаецца: “Няхай Хрыстос бласлаўляе гэты дом”. Калі мы пішам гэты надпіс на нашых дзвярах крэйдай, асвечанай у касцёле 6 студзеня, мы такім чынам просім Бога бласлаўлення на чарговы год жыцця.
    Таму няхай дзверы кожнага каталіцкага дома будуць пазначаны гэтым надпісам – “C+M+B+2015”, каб не гаворачы шмат слоў пра Бога, мы праз гэта давалі сведчанне аб Ім. Мы сведчым таксама аб тым, што Каралі не згубіліся ў незлічонай колькасці вуліц нашых гарадоў, але былі ў нас дома і падзяліліся гэтай радасцю, гэтай радаснай навіной, і таму трох Каралёў не трэба шукаць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.