ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

Хрост Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.
    I сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэта, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. I адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. I пачуўся голас з нябёс: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.

Mk 1, 7–11


Хрост у Ярдане – пралог збаўчых спраў
   Хто сярод прысутных на беразе Ярдана зразумеў сутнасць апісанай падзеі? Там жа было шмат людзей! У большасці сваёй яны мелі добрыя намеры і сэрцы, адкрытыя на прыход Божага Месіі – яны прыйшлі да Яна, каб слухаць яго навуку пра неабходнасць нявяртання, былі гатовыя выпростваць сцежкі чаканаму Збаўцы. Многія рашаліся змяніць жыццё, знакам чаго было прыняцце ў рацэ хросту пакаяння. Аднак хрост Пана Езуса ў Ярдане адбыўся быццам бы непрыкметна. Сама Асоба Збаўцы для сведкаў падзеі засталася таямніцай. Не сумняваўся толькі Ян Хрысціцель, калі, указваючы на Пана Езуса, сказаў: “Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі свету”. І хаця столькі вучняў Яна пайшло за Езусам, рэакцыя прысутных не перадавала велічы таго, што здарылася. Толькі праз некалькі гадоў, ужо пасля ўваскрашэння Хрыста, успамін пра хрост у Ярдане даў магчымасць зразумець важнасць падзеі. Гэта Сын Божы распачынае сваю грамадскую дзейнасць: абвяшчае людзям Добрую Навіну, кладзе пачатак Божаму Валадарству на зямлі, а сваю місію пацвярджае незвычайнымі знакамі. Урэшце Ён замацуе навуку пакутай, смерцю і ўваскрашэннем. Усе намаганні Езуса будуць накіраваны на змаганне са злом, якое знявольвае чалавека. Для каго ўсё гэта? Для людзей грэшных, закранутых слабасцямі цела і душы. Пан Езус, які стаіць у чарзе грэшнікаў, што чакаюць хросту ад Яна, з’яўляецца прадвесцем Галгофы, дзе Божы Сын аддаваў сваё цела за грахі свету, павешаны на крыжы паміж двума злачынцамі. Калі кагосьці не кране да глыбіні і гэтая падзея, то ён не зможа зразумець ані Езусавай навукі, ані Яго ўчынкаў. Ён застанецца ўсяго толькі гледачом здзейсненай драмы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.