ГРОДНА
Чацвер,
24 красавіка 2025 года |
Запраектаваць сваё жыццё з Богам

Калі мы штосьці плануем ці праектуем, у нас ёсць пэўная мэта. Мы стараемся спланаваць усё так, каб дасягнуць гэтай мэты. Калі нам гэта не ўдаецца, мы пераконваемся, што пэўныя нашы разлікі былі памылковымі. Некаторыя з іх мы можам выправіць, але ёсць і непапраўныя памылкі. У духоўным жыцці мы таксама маем нейкія планы і пастановы. Але мы павінны рабіць іх разам з Езусам, які не дапусціць, каб мы зрабілі памылку, бо для нашай душы яна можа быць смяротнай. †
Божае бласлаўленне спрыяе таму, што чалавек знаходзіць свой жыццёвы шлях, ідучы па якім ён праектуе сваё жыццё так, як гэтага жадае Бог для карысці самога чалавека. Не трэба баяцца Пана Бога, паколькі Ён нас не абмяжоўвае, не трымае на прывязі, а наадварот – праз сваю прысутнасць дае нам шмат для працы, дае нам цэлы свет. Мы можам прыгадаць першых людзей, розных прарокаў, намашчаных Богам, Яна Хрысціцеля, святых, праз заступніцтва якіх мы молімся і г.д. У гэтае кола ўпісана і гісторыя нашага жыцця.
У сённяшні час нам усім неабходны супольнасны духоўны пошук і змена свядомасці. Гэта самыя важныя аспекты рэлігійнай актыўнасці, якіх сёння нам, вернікам Беларусі, не хапае. Размаўляючы з рознымі людзьмі, я заўважаю, як яны нанова адкрываюць Бога, як пачынаюць разумець сапраўдны сэнс веры, жыцця з Богам, неабходнасць вывучэння Бога і прысутнасці Касцёла ў іх жыцці, як яны адчуваюць сябе шчаслівымі з-за таго, што ідуць да споведзі, на нядзельную Эўхарыстыю, што дзеці і моладзь маюць сёння мноства магчымасцей менавіта ў Касцёле знайсці сябе і сустрэць Бога. Давайце запраектуем сваё жыццё так, каб быць шчаслівымі і ўдзячнымі за мноства ласкаў, якімі Бог нас адорвае, а таксама дзяліцца гэтымі ласкамі з іншымі.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 252 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.