ГРОДНА
Серада,
29 мая
2024 года
 

Варта ведаць (39)

Варта ведаць

 У сталіцы Мексікі, Мехіка, у катэдральным касцёле каля 30 святароў на працягу 12 гадзін паспавядалі каля 5000 вернікаў, якія некалькі гадзін стаялі ў чарзе. На пачатку Адвэнту кард. Нарберта Рыв’ера Карэра заахвоціў шукаць паяднання з Хрыстом, і як рэзультат – вялікая колькасць вернікаў прыняла гэтае заахвочванне і прыступіла да сакраманту паяднання.
   
    На Брытанскіх астравах паводле даследаванняў, праведзеных Інстытутам хрысціянства, больш за палову ўстаноў выказаліся за тое, каб высылаць святочныя віншаванні на паштоўках, якія не адносяцца да Божага Нараджэння, а толькі маюць надпіс “Вясёлых Свят”. Рэлігійныя паштоўкі заменяць зімовыя віды вакзалаў, аэрапортаў. Выключэннем з’яўляецца Бэйнбрыдж (Паўночная Ірландыя). На паштоўках, якія яго жыхары атрымаюць з віншаваннямі на Божае Нараджэнне, будуць рэлігійныя матывы.

    У Францыі Абсерваторыя свецкасці дала згоду на ўвядзенне штрафаў за выстаўленне шопкі са Святой Сям’ёй у грамадскіх месцах. Штраф будзе накладзены тады, калі “няма ўпэўненасці, ці мае яна характар культурны, ці з’яўляецца праяўленнем культу”. Правы нацыянальны фронт заклікае да пратэсту і заахвочвае выйсці з пратэстам у абарону шопак на вуліцы.
   
    У Ісландыі ўзрастае колькасць католікаў. Гэта звязана з наплывам у гэтую краіну мігрантаў. Колькасць католікаў за апошнія 10 гадоў павялічылася ў тры разы. На 325 тысяч жыхароў вострава іх ужо 13 тысяч. Як падае Ватыканскае радыё, кожны год у Ісландыі адбываецца ў сярэднім 180 хростаў і 20 пахаванняў. Кожны год таксама 5 з 25 лютэранаў пераходзіць у каталіцкі Касцёл. У сувязі з развіццём каталіцкі Касцёл у Ісландыі будуе новыя святыні і думае аб аднаўленні манаскага жыцця.
   
    У Злучаных Штатах вайсковы капелан быў пакараны за тое, што размаўляў аб веры і цытаваў Біблію падчас курсу прафілактыкі самазабойстваў. Паводле скаргі, святар абразіў сваімі разважаннямі аднаго з прысутных на гэтых курсах. Капелан атрымаў паведамленне аб тым, што прапагандуе хрысціянства і “карыстаецца хрысціянскім Святым Пісаннем”.
   
    UNICEF падае, што ва ўсім свеце 230 мільёнаў дзяцей пакутуе з-за ваенных канфліктаў у розных краінах. Вялікая колькасць дзяцей забіта, прымушана да ваеннай службы ці выкарыстоўваецца ў якіх-небудзь іншых мэтах. Падаецца таксама, што сусветнае грамадства не надае гэтаму належнай увагі і не робіць нічога, каб нейкім чынам дапамагчы гэтым дзецям.

ватыканскае радыё; pch24.pl; katolik.ru; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  216

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.