ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Гэтымі словамі анёл Пана абвясціў пастухам з Бэтлеема радасную навіну аб Нараджэння Езуса Хрыста. Прыход Божага Сына на гэты свет абуджае ў сэрцах радасць, бо з’яўляецца выражэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека. У святы Божага Нараджэння мы занава перажываем таямніцу гэтай Божай любові. Яна надае сэнс нашаму жыццю, напаўняе нас даверам і супакоем; дзякуючы ёй мы адчуваем сябе шчаслівымі і спакойнымі, як любімыя дзеці нашага Айца, які ў небе. Мы прагнем дзяліцца гэтай радасцю з сям’ёй і блізкімі, з братамі ў хрысціянскай веры і з усімі людзьмі добрай волі.
У гэты святочны час шлю Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць свят Божага Нараджэння загосціць у Вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе Вас у веры, надзеі і любові. Няхай Ён шчодра адорвае Вас здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі.
Жадаю Вам радасных, спакойных, поўных надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, багатага на Божае бласлаўленне Новага 2015 года!
У гэты святочны час шлю Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць свят Божага Нараджэння загосціць у Вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе Вас у веры, надзеі і любові. Няхай Ён шчодра адорвае Вас здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.