ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка 2024 года |
Для ўсіх нас нарадзіўся Збаўца
“Сярод начной цішыні разносіцца голас: Устаньце, пастушкі, Бог вам нараджаецца!”
Божае Нараджэнне ў хрысціянскай традыцыі – гэта свята, якое прыгадвае нам аб нараджэнні Езуса Хрыста. Гэта сталая літургічная ўрачыстасць, якая прыпадае на 25 снежня. Божаму Нараджэнню папярэднічае перыяд чатырохтыднёвага чакання, які называецца Адвэнтам.
З хваляваннем і радасцю мы чакаем Нараджэння Збаўцы. На вуліцах і ў дамах усё гаворыць аб Божым Нараджэнні. Агеньчыкі, упрыгожанні і падарункі ствараюць непаўторную калядную атмасферу. Але гэтая знешняя падрыхтоўка, хоць яна і абавязковая, не павінна адцягваць нашу ўвагу ад важнай і выключнай падзеі, успамін якой мы адзначаем, ад нараджэння Езуса – бясцэннага дару, які Айцец ахвяраваў чалавецтву. У хуткім часе мы будзем святкаваць урачыстасць Нараджэння Пана нашага Езуса Хрыста. Перш за ўсё мы павінны прызнаць, што гаворка ідзе пра нейкі асаблівы і выключны Дзень нараджэння, паколькі аб гэтай падзеі ўсё яшчэ ўзгадваецца, нягледзячы на тое, што з той ночы мінула ўжо 20 стагоддзяў. Аб нараджэнні Хрыста мы ніколі не скончым гаварыць і ўспамінаць.
Божае Нараджэнне – свята пагаднення паміж небам і зямлёй. Сёння Бог выходзіць на сустрэчу са мной. Невядомы, недасяжны да гэтага часу, нікім не бачаны Бог цяпер прыходзіць да нас у вобразе чалавека. †

Ён прыходзіць для таго, каб паціснуць руку зморанаму, пацалаваць у галоўкі добрых дзяцей, блаславіць стомленую маму, даць надзею неацэненаму працаўніку і беспрацоўным, каб усім даць пазнаць сваю любоў, а потым памерці за ўсіх.
Запытайма сябе: Навошта Бог стаў Чалавекам? Навошта Ён прыйшоў да нас? Навошта ў сваёй спрадвечнай мудрасці Ён захацеў нарадзіцца ў беднасці, а не ў раскошы каралеўскага палаца? Гэта пытанні, якія мы задаём сабе ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Евангелле дае нам вельмі зразумелы адказ на вышэйшыя пытанні. Яно гаворыць нам, што Бог стаў адным з нас, таму што палюбіў нас. Бо так палюбіў Бог свет – а гэта значыць нас з вамі ў першую чаргу, – што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае (параўн. Ян 3, 16). Бог таму стаў Чалавекам, каб чалавек па Яго ласцы стаў удзельнікам Божага жыцця.
Чалавек, а гэта значыць кожны з нас, бясспрэчна павінен быць кімсьці выключным, кімсьці вялікім, паколькі сам Бог захацеў стаць Чалавекам. Гэта вучыць нас таму, што Бог прыйшоў да нас, каб мы вучыліся шанаваць чалавечае жыццё ад моманту яго стварэння, ажно да натуральнай смерці. Як вядома, асоба важнейшая, чым цэлы свет матэрыяльных рэчаў. Таму, між іншым, Бог прыйшоў да нас, каб мы больш цанілі людзей, чым рэчы.
Гэтая вялікая ўрачыстасць вучыць нас, каб мы часцей разважалі ў сваіх сэрцах над вялікімі Божымі справамі, а таксама над таямніцамі нашай веры. Божае Нараджэнне без Хрыста – гэта як імя “хрысціянін” без веры ў Хрыста, а гэта ўжо карыкатура Божай праўды, карыкатура хрысціяніна і хрысціянства.
Божае Нараджэнне таксама вучыць нас вольнасці, бо вольным з’яўляецца той, хто прыціснуўся да Езуса і стараецца не толькі захоўваць Божыя запаведзі, але і жыць з бласлаўленнямі, пра якія казаў Езус у сваім знакамітым казанні на гары. Езус Хрыстус паказвае нам веліч годнасці чалавека. Але ў той жа час людзі вельмі часта шукаюць мэту свайго жыцця ў рэчах ніжэйшых за Бога, бо не ведаюць, наколькі вялікая іх годнасць. Бо калі Бог так мяне палюбіў, што аддаў свайго Адзінароднага Сына, каб, верачы ў Яго, я не загінуў, але меў вечнае жыццё, то я заўсёды буду памятаць пра гэтую незвычайную крыніцу маёй хрысціянскай годнасці.
Езус прыходзіць да нас як малое Дзіцятка, каб чалавецтва магло цешыцца дарам жыцця. Колькі ж радасці павінна была адчуваць Марыя, калі адным пальцам сваёй далоні ахінала маленькую далоньку Езуса! З вялікай пяшчотай Яна прыціскала да сябе Божае Дзіцятка, каб сваёй любоўю замясціць Яму нязручнасць беднасці.
Перажываючы ўрачыстасць Нараджэння Пана, варта запытацца сябе аб стане сваёй веры. Святы – гэта вельмі добрая нагода, каб зразумець, ці дастаткова ў нас веры і надзеі, каб радасць і супакой, якія абвяшчаюць анёлы, прыходзячы да пастушкоў, прыносіць у тыя месцы, дзе праходзіць нашае штодзённае жыццё, і сеяць іх сярод тых, каго мы сустракаем кожны дзень.
Нягледзячы на розныя формы безнадзейнасці, ляноты і наракання мы павінны шукаць анёлаў штодзённасці, якія абвяшчаюць вялікую радасць: Бог побач з чалавекам! Ён стаў адным з нас! Ён – народжаны, забіты і ўваскрослы – забяспечвае нам вечнае жыццё. Толькі Ён, ніхто іншы. Таму святы Божага Нараджэння з’яўляюцца для ўсіх крыніцай малітвы ці роздуму, разважанняў над Божай і чалавечай таямніцай, з той розніцай, што для веруючых людзей яны падмацаваныя глыбінёй рэлігійных перажыванняў, багаццем Божай рэчаіснасці.
ГЭТА ДЛЯ ЎСІХ НАС НАРАДЗІЎСЯ ЗБАЎЦА, ГЭТА ДЛЯ ЎСІХ НАС, КІМ БЫ МЫ НЕ БЫЛІ, СВЕЦІЦЬ БЭТЛЕЕМСКАЯ ЗОРКА. Дык прымем жа Бога ў нашыя дамы і нашыя сэрцы! Няхай Ён асвячае ўсе змрокі нашага жыцця і кіруе намі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 84 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.