ГРОДНА
Субота,
24 лютага
2024 года
 

7 снежня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, поспехаў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю, на твары госціць усмешка, а душу ахінае супакой.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды дня св. Заступніка перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і супакою, а таксама дзякуем за шчырую малітву.
ФОС з Вялікіх Эйсмантаў і Кола жывога Ружанца імя Марыі з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Веславу Дамброўскаму з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, сардэчных і шчырых людзей побач, а таксама бласлаўлёнага плёну ў душпастарскай працы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дварца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, моцай Святога Духа і магутнай падтрымкай св. апостала Паўла, Вашага нястомнага заступніка. Няхай здароўе Вам спрыяе, радасць і надзея напаўняе сэрца, а з твару не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
З павагай парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу ў Дзень імянін жадаем мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў, а таксама шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу веры і надзеі, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай Ваша святарская паслуга прыносіць Вам радасць. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і радасную ўсмешку на твары.
Парафіяне з в. Старое Сяло
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Заступніка на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем Вам за навуку, добрыя словы, адкрытае сэрца і клопат пра святыню і парафіян.
З павагай і ўдзячнасцю верныя парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін жадаем шмат радасці, шчасця, усмешкі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем таксама Божага бласлаўлення, сілы ў выкананні штодзённых абавязкаў, а таксама шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу, капелану Таварыства Сібіракоў пры СПБ, з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень. Няхай на Вашым твары заўсёды госціць усмешка, а жыццё будзе напоўнена святлом і верай. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра нас, а таксама за поўную адданасць службе Богу і людзям.
Сібіракі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, заўсёды добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама дасягнення ўсіх мэт. Няхай Маці Божая Вастрабрамская ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Пан Езус прытуляе да свайго Сэрца, абараняе ад усіх няшчасцяў і хвароб, бласлаўляе і дадае сіл для плённай душпастарскай працы.
Моладзь з пар. Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і людской добразычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Твой шлях на працягу ўсіх гадоў душпастарскай працы, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным жыццёвым шляху. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць Табе радасць і задавальненне.
Бацькі і родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка. Няхай Маці Божая нястомна атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі.
З малітвай парафіяне з Дзярэчына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Мацi Божай і св. Мікалая, здароўя, моцнай веры. Няхай душэўны супакой, радасць і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы, а наша малітва будзе для Вас духоўнай падтрымкай.
Душпастарства службы аховы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
З малітвай і павагай парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды 1-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў душпастарскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Тваім шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці. Няхай Маці Божая і св. апостал Павел нястомна чуваюць над Табой і падтрымліваюць у нялёгкай душпастарскай працы.
З вялікай любоўю бацькі, брат з сям’ёй, бабулі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў, злучаных з малітвай: апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для здзяйснення Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны Твой дзень будзе напоўнены Божай радасцю і супакоем.
Мама, сястра, брат і пляменніцы. Да пажаданняў далучаюцца хросны Ян, Гэлена
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, наш Збаўца, напоўніць Вашае сэрца супакоем, радасцю і надзеяй, дапаможа ў пераадольванні цяжкасцей і стане крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Жадаем Вам шмат здароўя, спакойных дзён і добрых людзей на душпастарскім шляху. Дзякуем Вам за тое, што Вы ёсць!
Парафіяльная рада з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і св. Заступніка, людской дабрыні, а таксама сіл і радасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Няхай агонь любові і дабрыні, што палае ў Вашым сэрцы, ніколі не пагасне.
З павагай і малітвай члены малітоўнай групы з Аўгустоўка
◊◊◊
Дарагой Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Праз нашыя і Твае малітвы няхай добры Бог узнагародзіць Цябе моцным здароўем, стойкасцю, сілай, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая Кангрэгацкая апекуецца Табой і бласлаўляе на доўгія гады жыцця, акрывае Цябе сваім плашчом і любоўю свайго Беззаганнага Сэрца. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Табой. Дзякуем за Твае малітвы, зычлівасць, усмешку і добрае сэрца. Дзякуем маме за такое цудоўнае дзіця і жадаем ёй шчасця, здароўя і ўсіх Божых ласкаў.
Парафіяне са Свіслачы

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  312

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.