ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Паведамленне ККББ на распачацце Года кансэкраванага жыцця

Пастырскае Слова

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Па волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.
    Сённяшні свет патрабуе сапраўдных сведкаў, якія ўкажуць іншым сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і шлях да Бога. Святы Айцец, абвяшчаючы Год кансэкраванага жыц­­­ця, хоча заклікаць кансэкраваных асоб, каб сваім жыццём і радасцю спаткання з Уваскрослым яны абудзілі свет і былі сведкамі іншага спосабу чынаў, дзейнасці і жыцця.
    На працягу бліжэйшага года нас чакае шмат падзей, каб мы лепш усвядомілі ролю кансэкраваных асоб у Касцёле. Будзем жа імкнуцца лепей пазнаць багацце іх харызмаў і разнастайнасць спраў, якія яны здзяйсняюць.
Няхай Год кансэк­раванага жыцця будзе таксама нагодай да малітвы за ўсіх тых, хто рэалізуе сваё пакліканне ў манаскіх супольнасцях, у свецкіх інстытутах ці ў індывідуальных формах кансэкраванага жыцця. Няхай ён будзе часам напружанай малітвы аб новых, шматлікіх і святых пакліканнях да служэння Богу і людзям.

    З пастарскім бласлаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі.
Мінск, 23 лістапада 2014 г.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.