ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

23 лістапада 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай жыццё плыве ў радасці і супакоі, побач будуць сэрцы, адкрытыя на дабрыню, і рукі, заўсёды гатовыя дапамагчы, а Хрыстовае Евангелле няхай будзе Вашай пуцяводнай зоркай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе спрыяе на працягу яшчэ многіх гадоў, аптымізм ніколі не пакідае сэрца, побач будуць добразычлівыя людзі, св. Заступнік ахінае сваёй апекай, а Божы Провід вядзе па сцежках гэтага жыцця і дапаможа дайсці да Нябеснага Валадарства. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды 7-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даручыў такую нялёгкую і адказную паслугу, адорвае Вас усімі ласкамі. Жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму, радасці, дароў Святога Духа і багатага плёну на ніве Пана. Маці Божая Тракельская няхай атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі. Дзякуем Вам за добрае сэрца і малітву.
Пшэразінская Марына і Шаропава Алёна з пар. Жалудок
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай усё Вашае жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе па прыгожай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання для Божага люду. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Яго навуку, што ад Яго імя нам прабачаеце, што раздаеце нам Яго Цела, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любоўю да свайго Сэрца. Няхай Вашае жыццё будзе згодным з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а пра астатняе Ён сам паклапоціцца.
З малітвай удзячныя парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а св. Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу ў дзень 7-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем: няхай добры Бог адорвае Вас здароўем і неабходнымі ласкамі ў святарстве, а Найсвяцейшая Маці і св. Францішак Асізскі атуляюць Вас сваёй апекай і засцерагаюць ад розных непрыемнасцей. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за святарскую паслугу і працу па аднаўленні нашага касцёла.
Удзячныя парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Сярко з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, цярплівасці, нястомнай апекі Беззаганнай Маці і св. Максімільяна, а таксама ўсіх Божых дароў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю сям’я Раманоўскіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці на выбраным шляху. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, а Маці Божая адорвае сваёй мацярынскай апекай. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю сям’я Раманоўскіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, радасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Зноску з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў здароўя, душэўнага супакою і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Езус Хрыстус захоўвае Вас у глыбіні свайго Сэрца, прытуляе да сябе, абараняе ад усяго зла і бласлаўляе Вашу працу, каб яна прыносіла як мага больш шчодры плён. Мы ўдзячны Пану Богу за Ваша чулае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
З удзячнасцю і малітвай вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе-Маладзёжным
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пацыну з нагоды 60-годдзя перасылаем мноства самых цёплых пажаданняў: Божага бласлаўлення і апекі ва ўсіх справах, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай дапамогі Анёла-ахоўніка, а таксама душэўнага супакою, непахіснай надзеі і моцнай веры. Мы ад усяго сэрца дзякуем Вам за цярплівасць, стойкасць і ўсе намаганні, якія Вы прыкладвалі пры будаўніцтве нашай святыні, за тое, што ўдзялялі нам святыя сакраманты, за адкрытае сэрца, шчырасць, стараннасць, дабрыню і працавітасць. Нізка кланяемся маме, дзякуючы за сына святара і жадаючы здароўя на доўгія гады. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
З удзячнасцю вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе-Маладзёжным
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай промні Божай Міласэрнасці асвятляюць Ваш святарскі шлях, Святы Дух адорвае ўсімі дарамі, Бог Айцец нястомна бласлаўляе, а Анёл-ахоўнік асцерагае заўсёды і ўсюды на працягу ўсяго жыцця.
Вернікі Клементына, Юзэфа і Вацлаў з сем’ямі з в. Танявічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы, штодзённай радасці, а таксама шмат сіл і стойкасці ў будаванні святыні. Няхай Святы Дух адорвае Вас сваімі дарамі, а Маці Божая моцна трымае за руку і вядзе дарогай да свайго Сына, каб Вы маглі прытуліцца да Яго Найсвяцейшага Сэрца і заўсёды адчуваць сябе шчаслівым.
Вернікі з пар. св. Станіслава Біскупа і Максімільяна Кольбэ ў Каробчыцах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: душэўнага супакою, непахіснай надзеі, нязломных сіл і моцнай веры. Будзьце святым святаром, і няхай Вам у гэтым дапамагае Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік.
З павагай моладзь з пар. Каробчыцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму, Віталію Внароўскаму, Яну Раманоўскаму, а таксама ўсім, хто нам дапамагаў і далей дапамагае, перасылаем словы шчырай удзячнасці за дапамогу, аказаную падчас пахавання Валерыя – нашага сына, брата, мужа і бацькі. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, чулыя сэрцы і адданую працу на карысць Богу і людзям. Няхай Ён заўсёды трымае Вас у сваёй апецы, а Маці Божая няхай нястомна апекуецца Вамі. Жадаем таксама Вам і Вашым бацькам моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Сям’я Валчкевіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаю здароўя, доўгіх гадоў жыцця, здзяйснення мар і намераў, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шмат сіл і стойкасці на далейшыя гады святарскай паслугі. За Вашыя старанні ў нашай парафіі мы ўсе Вам вельмі ўдзячны.
Парафіянка Лілія
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя на доўгія гады, аптымізму, супакою ў сэрцы і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі дарамі, каб святло Вашай веры распаўсюджвалася на ўсіх, каго Вы сустракаеце на сваім шляху, і вяло да навяртання тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваёй апекай, а добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагароджвае і ўзмацняе. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
Ружанцовае кола св. Марыі з Лурда, Шчучын
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Сярко з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даручыў выкананне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорвае Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем. Маці Божая няхай атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, чулае сэрца, памяркоўнасць і гатоўнасць заўсёды прыйсці з дапамогай.
Ружанцовае кола св. Марыі з Лурда, Шчучын
◊◊◊
Шаноўныя Барбара і Юзаф Цыдзік! У цудоўны дзень 50-й гадавіны Вашага шлюбу жадаем Вам Божага бласлаўлення, радасці ад дзяцей і ўнукаў, аптымізму і супакою ў сэрцы, а перш за ўсё, сіл і здароўя, каб у шчасці перажыць чарговыя гадавіны.
Дзеці, унукі і праўнукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама аптымізму. Мы вельмі ўдзячны Вам за Вашу глыбокую чалавечнасць, прыклад шчырай і сапраўднай веры.
З павагай і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Езус Хрыстус, Святы Дух умацоўвае душу і цела, Маці Божая прытуляе да свайго Найсвяцейшага Сэрца, адорвае бласлаўленнем і ўдзяляе мноства ласкаў. Будзьце добрым святаром, служыце Богу і людзям усім сэрцам і душой заўсёды і ўсюды.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і мноства цудоўных хвілін на святарскім шляху. Шчасці Божа!
Вернікі з Галавенчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 13-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем усяго самага лепшага: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя на доўгія гады, радасці на кожны дзень і добразычлівых вернікаў. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і нястомны клопат пра парафіян і святыню.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, моцных сіл і нястомнасці ў душпастарскай паслузе. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці ахіне плашчом сваёй мацярынскай апекі і пяшчоты. Шчасці Божа!
Яна, Валерый і Вераніка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, моцнай веры, сілы ў абвяшчэнні Божых ісцін і пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Роўбу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця і здзяйснення ўсіх мар. Няхай усемагутны Бог узмацняе Вас і адорвае сваім бласлаўленнем і любоўю на доўгія гады жыцця, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік заўсёды маюць Вас у сваёй апецы. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Касцёльны камітэт з пар. Вавёрка
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Людміле і Тэрэзе з Супольнасці Сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара з нагоды ўрачыстасці Езуса Хрыста Валадара Сусвету жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў і зычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу. Няхай Маці Божая нястомна апекуецца Вамі, а Хрыстос – наш Пан і Валадар Сусвету – прытуляе да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем.
Касцёльны камітэт з пар. Вавёрка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пацыну з нагоды 60-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады жыцця і святарскай паслугі, Божага бласлаўлення і нястомнай апекі Маці Божай. Няхай Анёл-ахоўнік штодзённа чувае над Вашым жыццём. Мы вельмі Вам удзячны за святыню, якую Вы пабудавалі для нас, дзе мы можам маліцца, праслаўляючы Пана Бога.
Памятайце, што наша парафія шчыра і горача Вас любіць. Удзячныя вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Зноску з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень святарскай паслугі, моцы і сілы ў рэалізацыі ўсіх планаў, а таксама нястомнай апекі св. Заступніка.
Удзячныя парафіяне з касц. Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем моцнай веры, стойкасці ў святарскім пакліканні, шмат здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Божая ласка падтрымлівае Вас штодзённа ў служэнні Богу і бліжнім, а св. Ян Боско дапамагае працаваць на Божую хвалу і для збаўлення душ. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі! Шчасці Божа!
З павагай парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і мноства Божых ласкаў, добразычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу ў будаванні касцёла, а таксама сіл і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця, а добры Бог адорвае сваім бацькоўскім бласлаўленнем, каб Вы і далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем, каб Ваша святарская паслуга праходзіла ў супакоі і радасці побач з добразычлівымі людзьмі. Мы Вас вельмі любім і дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, за тую непамерную цеплыню, якою Вы злучаеце нас каля святога алтара, за тое, што Вы з намі. Няхай наша малітва будзе для Вас духоўнай падтрымкай.
З павагай ружанцовыя колы, члены Касцёльнага камітэту і верныя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, моцных сіл і цярплівасці ў душпастарскай працы, а таксама ўсіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай.
Парафіяне з в. Караліно, Дабравольшчына і Тарусічы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай св. Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае на шляху да святасці і да людскіх сэрцаў, Бог усемагутны няхай ахінае Вас сваім бласлаўленнем, адорвае здароўем, радасцю і супакоем, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца. Мы вельмі Вас любім і шчыра дзякуем за чулае сэрца, святарскую паслугу, сонечную ўсмешку, клопат пра людзей і за тое, што Вы з намі. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Кевлюку з нагоды надыходзячых Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскім жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень, а Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца.
Удзячныя парафіяне з касц. Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, добразычлівасці ад людзей у новай парафіі і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Мы ад усяго сэрца ўдзячны Вам за 25-гадовую працу ў нашай парафіі.
Удзячныя вернікі з пар. Варняны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Імянін перасылаем свае шчырыя пажаданні. Няхай кожная хвіліна Вашага жыцця будзе асвечана святлом Хрыста, а Маці Божая заўсёды атуляе Вас мацярынскай ласкай і дапамагае выконваць волю Айца Нябеснага.
З удзячнасцю за штодзённае служэнне і малітву вернікі скрыбаўскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько ў сувязі са смерцю любімага Бацькі перасылаем словы спачування і хрысціянскай падтрымкі, спалучаныя з малітвай.
Моладзь з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько ў сувязі са смерцю Бацькі складаем свае шчырыя спачуванні.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.