ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
Якія святыя заступнікі ў цыган?

Адкуль жа паходзіць і кім была св. Сара? На жаль, на гэтыя пытанні можна адказаць толькі зыходзячы з легенды, якую самі цыгане-хрысціяне пераказваюць з пакалення ў пакаленне. У чым жа сутнасць легенды?
Падчас першага праследавання хрысціян, праўдападобна ў 42 г. н.э., Лазар, Марыя Магдалена, Марта, Марыя Саламея, Марыя Якубава, уцякаючы ад рэпрэсій, трапілі па моры на поўдзень Галіі (а гэта і ёсць Сэнт-Мары-дэ-ла-Мер). Пэўная вандроўная цёмнаскурая жанчына, якая была вельмі добразычлівай, дапамагала збіраць ахвяры для бедных, далучылася да вандроўнікаў са Святой Зямлі і стала прыслугоўваць Марыі Якубавай (жонцы Алфея, якая была сваячкай Маці Божай). Цыгане, бачачы ў постаці св. Сары падабенства да свайго стылю жыцця, выбралі яе сабе за апякунку. †
Калі ж крытычна паглядзець на дадзеную справу, то можна з лёгкасцю заўважыць падабенства культу св. Сары з культам індыйскай багіні Калі (цыгане – этнічная група індыйскага паходжання). Хоць сама святая і яе легендарнасць, а таксама культ і яго развіццё не маюць задакументаваных гістарычных падстаў, у вобразе асобы, якую цыгане назвалі св. Сарай, выяўляецца вялікае жаданне апошніх быць блізка да Езуса. А гэта для кожнага народа з’яўляецца самым істотным.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.