ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
Экзарцыст: Многія беларусы маюць патрэбу ў малітве вызвалення

Калі б нават кожны святар займаўся экзарцызмам, працы хапіла б на доўгія гады, лічыць ён. Аднак, на жаль, у грамадстве вельмі вузка разумеюць гэтую сферу дзейнасці, суадносячы яе непасрэдна толькі з самім абрадам экзарцызма.
І тут часта вінавата гэтак званае “кіношнае” ўспрыманне. Але служэнне экзарцыста нашмат шырэйшае, а сэнс яго глыбейшы і далікатнейшы, тлумачыць кс. Паўлюкевіч. “Вельмі шмат служэння патрэбна ў сферы малітвы вызвалення і ацалення людзей. Кожны чалавек у сваім жыцці бывае паранены і раніць іншых. Кожны чалавек свядома або часцей несвядома ўваходзіць у рознага роду зняволенні, якія праяўляюцца ў тым, што знішчаецца стан, у якім мы пакліканы жыць – стан шчасця, стан свабоды, які нясе нам Езус. Таму вось менавіта такое служэнне вельмі патрэбна зараз ва ўсім свеце. Я вельмі рады, што шмат святароў у Беларусі зацікаўлены малітвай вызвалення, таму што раней, магчыма, мала казалі аб гэтым у семінарыях, а зараз мы сустракаемся, абмяркоўваем і дзелімся вопытам менавіта па пытаннях, як каталіцкі святар можа дапамагчы людзям, што прыходзяць з нейкімі праблемамі”, – адзначыў святар у інтэрв’ю для беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. †

Увогуле, сусветны рух святароў экзарцыстаў з’явіўся 20 гадоў таму ў выглядзе Міжнароднай асацыяцыі, у сустрэчы якой у кастрычніку і прымаў удзел кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
“Усё больш святароў уваходзяць у гэтае служэнне, бо часцей і часцей пачынаюць сутыкацца з дадзенай праблемай у рэальным жыцці сваіх блізкіх або парафіян”, – прывёў прыклад кс. Паўлюкевіч.
“Што датычыцца звы-чайных парафій у Беларусі і іншых краінах, святары паўсюдна сутыкаюцца з такімі выпадкамі. І тады ксёндз павінен спытаць сябе: “Ці ў маёй кампетэнцыі дапамагчы гэтаму чалавеку?”. Але часцей за ўсё людзі прыходяць у Касцёл, як у апошнюю інстанцыю. І другое: “Калі гэта мая вобласць, як я магу дапамагчы?”, – адзначыў экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі.
“Гісторыя экзарцызма – гэта ўвогуле гісторыя хрысціянства. Праблема заўважальна сёння нават сярод практыкуючых вернікаў: людзі вераць у Бога, але не вераць у існаванне д’ябла, і гэта з’яўляецца першай і самай вялікай памылкай”, – лічыць кс. Паўлюкевіч.
“Я думаю, калі-небудзь яны павінны ўсвядоміць гэта. Шмат вядомых тэолагаў пішуць і кажуць аб тым, што не вераць у існаванне д’ябла, а гэта раўназначна таму, што яны не вераць у Бога. Калі мы чытаем Біблію, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, там таксама шмат разоў гаворыцца аб існаванні таго, каго мы называем ворагам чалавека”, – нагадаў святар. Таму зараз у Росі думаюць над тым, каб малітва вызвалення гучала тут з пэўнай рэгулярнасцю.
“Некалькі гадоў таму каталіцкай супольнасці перадалі будынак, які зараз рэмантуецца пад рэкалекцыйны дом”, – падзяліўся планамі святар. – Мы хочам стварыць такое месца, дзе кожны тыдзень праходзілі б рэкалекцыі не толькі для тых, хто хоча перажыць вызваленне і ацаленне, але і для тых, хто жадае атрымаць станаўленне ў хрысціянстве і ўзрастанне ў сваёй веры”, – паведаміў кс. Паўлюкевіч.
Дарэчы, стварэнню рэкалекцыйнага дома можа паспрыяць кожны жадаючы, а інфармацыю аб экзарцыстах можна атрымаць у пробашча кожнай каталіцкай парафіі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.