ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
З каталіцкага друку (81)
Замучаныя і забітыя
за Хрыста
За несапраўднае зневажэнне Мухамеда і Карана раз’юшаны натоўп каменаваў, а затым зажыва спаліў 28-гадовага Шахзада Масіха і яго жонку Шаму, якая была цяжарная. У забітых сужэнцаў асірацелі чатыры дзіцяці.
Жонка Шахзада Масіха спаліла рэчы свайго памерлага бацькі, у тым ліку нейкія карткі. Адзін з супрацоўнікаў мужа абвінаваціў яе ў тым, што гэта былі фрагменты Карана. Сужэнцаў злавілі і пасадзілі ў цагельню. На наступны дзень на іх напаў раз’юшаны 400-асабовы натоўп мусульман, якія даведаліся ў мячэці пра іх віну і пад уплывам навучання імама прыйшлі пакараць віноўнікаў. †

Кс. кард. Казімір Свёнтэк
– нязломны сведка веры
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Драгічыне адбылася канферэнцыя, прысвечаная кс. кард. Казіміру Свёнтку з нагоды 100-годдзя са дня яго нараджэння.
Падчас сустрэчы прысутным наблізілі гэтага вялікага душпастара. Была таксама адкрыта выстава пад назвай “Нязломны Кардынал”, аўтар якой Збігнеў Філіпкоўскі выразіў надзею, што постаць кс. кард. Казіміра Свёнтка асаблівая ў нашай нядаўняй гісторыі, а яго гераічная вера стане, магчыма, асновай для распачацця яго беатыфікацыйнага працэсу.
Прызнана гераічнасць цнот
Марты Робін
Марта Робін была містычкай і стыгматычкай. Па яе натхненні ўзніклі “Асяродкі Любові”, якія сёння дзейнічаюць больш чым у 40 краінах.
Ва ўзросце 16-ці гадоў Марта захварэла на запаленне мазгавых абалонак. Хвароба была цяжкай і прывяла да параліча. Але яшчэ да гэтага Марта склала акт поўнага прысвячэння сябе Богу. З 1928 г. яна не магла ні спаць, ні глытаць – з гэтага моманту яна не ела і не піла, прымаючы на працягу больш за 50 гадоў толькі Эўхарыстыю (раз на тыдзень, у сераду). У 1942 г. яна ў дадатак страціла зрок.
20 мая 1921 г. перажыла першае аб’яўленне Маці Божай, першае з серыі візій святых Касцёла. Была таксама стыгматычкай – 2 кастрычніка 1930 г. на яе целе (ступнях, далонях, лбе і боку) з’явіліся адзнакі пакут Хрыста.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.