ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Юрацішкі
Дэканат Іўе
Юрацішкі вядомы як мястэчка ўжо з XVI ст., аднак каталіцкая парафія арганізавалася тут толькі ў міжваеннае дваццацігодзе (хоць па мясцовым паданні, царква, што і зараз дзейнічае ў цэнтры вёскі, перароблена ў 1839 г. з уніяцкай святыні, якая ў сваю чаргу была калісьці касцёлам). Першы касцёл быў пабудаваны тут у 1937 г. і кансэкраваны пад тытулам Перамянення Пана віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім 9 чэрвеня 1938 г. Гэта была драўляная святыня, інтэр’ер якой на 3 навы падзялялі квадратныя ў сячэнні слупы.
Першым пробашчам стаў кс. Антоній Твардоўскі. У час гітлераўскай акупацыі новы кс. Вінцэнт Стрыжнеўскі быў арыштаваны, змешчаны ў лідскую вязніцу, а 10 сакавіка 1943 г. расстраляны разам з іншымі ксяндзамі.
Пры савецкай уладзе касцёл быў знішчаны, яго разбурылі ў 1955 г. (сёння на гэтым месцы знаходзіцца аўтастанцыя). Але ў наш час святыня зноў адраджаецца. З 1991 г. вернікі збіраліся на набажэнствы ў капліцы, пад якую было прыстасавана памяшканне ў былой драўлянай школе. А з 2002 г. у цэнтры вёскі паводле праекта архітэктараў бр. Бэла Лані SVD, д-ра Карла М. Руфа і Сяргея Мядзя пачалося будаўніцтва велічнай каменнай святыні з вонкавай жоўтай цэглы. З канца лета 2004 г. у касцёле пастаянна адбываюцца набажэнствы, але кансэкрацыя святыні плануецца пасля аздаблення інтэр’ера і касцёльнай тэрыторыі. †

Касцёл прамавугольны ў плане, да алтарнай часткі далучаны двухпавярховы будынак плябаніі і парафіяльнага цэнтра, галоўны ўваход пазначаны чатырохкалонным трохарачным ганкам. Над уваходам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца, над алтаром – сігнатурка. Аб’ём святыні накрыты сістэмай двухсхільных дахаў з металачарапіцы.
Інтэр’ер залавы, перакрыты корабавай падшыўной столлю з сайдынга. Над уваходам знаходзяцца арганныя хоры.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.