ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

I нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане той час. Падобна гэта да чалавека, які, сабраўшыся ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу і загадаў брамніку чуваць. Таму чувайце і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце!”.

Мк 13, 33–37


Збаўчы плён цярплівасці
   Фрагмент Евангелля папярэджвае прадказанне Езуса аб разбурэнні Ерузалема. Яўрэі прагнулі палітычнай свабоды і ў хуткім часе пасля смерці Езуса ўзнялі паўстанне супраць Рыма. Святы горад са святыняй былі знішчаны рымлянамі ў 70-м годзе пасля нараджэння Езуса, а таму Яго прадказанне рэалізавалася менш чым праз 40 гадоў. Прадказаная блізкая трагедыя павінна была скалануць слухачоў. Захоп і разбурэнне Ерузалема сталі для яўрэяў паваротным момантам у іх гісторыі. З тых часоў яны не складваюць ахвяр Богу. Пасля страты святыні на памяць аб даўняй святасці яўрэям засталася Сцяна плачу. Гэта адзін са знешніх муроў двара святыні. Там ізраільцяне да сённяшняга дня збіраюцца, чытаюць Стары Запавет, моляцца і... далей чакаюць прыходу абяцанага Месіі.
    Чуванне, да якога Пан Езус заахвочвае сваіх вучняў, з’яўляецца абавязковай умовай, каб распазнаць “час свайго прыходу”, каб умець прачытаць і зразумець знакі прысутнасці Бога, пачуць Яго голас, каб у выніку пайсці за Ім. Цярплівасць у чуванні абавязковая для сустрэчы з Богам. Дзякуючы ёй ход часу перастае быць цяжарам. Ён становіцца радасным чаканнем здзяйснення Божых абяцанняў. Мы ведаем, што ўсё павінна дасягнуць свайго здзяйснення ў Богу. Тады ўжо не будзе патрэбна вера. Замест “веру” мы зможам сказаць “ведаю”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.