ГРОДНА
Панядзелак,
30 студзеня
2023 года
 

Хрыста валадара сусвету

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў – леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: «Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне». Тады адкажуць Яму справядлівыя: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?». I Валадар скажа ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі»”.

Мц 25, 31–40


Годнасць Бога і бліжняга
   Складана аб больш ясным пераказе праўд, што датычаць нашай вечнасці: прыход Езуса ў хвале, Страшны Суд і вельмі ясныя крытэрыі гэтага Суда. Непатрэбныя будуць ніякія іншыя кодэксы, спісы праў чалавека, складаныя юрыдычныя сістэмы, што служаць больш вучоным юрыстам, чым людзям, якія шукаюць элементарнай справядлівасці. Аднак Евангелле гаворыць не аб далёкай, няпэўнай будучыні. Эсхаталагічны час – Страшны Суд над жывымі і памерлымі – здзяйсняецца ўжо сёння. У момант, калі мы сустракаем прагнучага, галоднага ці хворага. Іншымі словамі – другога чалавека. Нас будуць судзіць па нашай любові – вынікае з запаведзі Езуса. А больш канкрэтна: ці ў канкрэтным жыцці мы здолеем ужо сёння знайсці сувязь паміж запаведзямі любові да Бога і бліжняга?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  336

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.