ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Чалавек пытаецца, Бог адказвае
Мы жывём у эпоху пытанняў. Чалавек любіць задаваць пытанні, звязаныя з рознымі акалічнасцямі яго жыцця. Адказы павінны даць усе: бацькі, блізкія, кіраўнікі дзяржавы, начальнікі, нават сам Пан Бог. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо той, хто шукае, заўсёды можа знайсці, а той, хто пытаецца, напэўна пачуе адказ. Здзіўляе толькі тое, што адказы на пытанні, адрасаваныя Богу, мы ведаем, але ўсё роўна жывём так, быццам мы ніколі іх не ведалі ці проста думаем, што Божая навука зменіцца, і нас, напрыклад, гэта не закране.
Такім прыкладам асабіста для мяне быў апошні Сінод на тэму сям’і ў Рыме, а калі казаць больш канкрэтна – менавіта пазіцыя некаторых “людзей – СМІ” адносна гомасексуальных сужэнстваў ці іншых праблем сямейнага жыцця, якія паводле тых жа людзей могуць мець права на існаванне нават тады, калі здаровы розум сцвярджае штосьці іншае. Але ў нашу эпоху пытанняў мы ўсё радзей карыстаемся здаровым розумам, а яшчэ менш людзей памятае пра глыбейшыя ўзроўні існавання, якія датычацца ўзаемаадносін, духу і рэлігіі. На гэтую тэму нядаўна зноў выказаўся папа Францішак, звяртаючыся да каталіцкіх урачоў: “У многіх выпадках якасць жыцця звязана пераважна з эканамічнымі магчымасцямі, з дабрабытам, прыгажосцю і выкарыстоўваннем жыцця, прычым людзі забываюцца пра іншыя, больш глыбокія ўзроўні існавання, якія датычацца ўзаемаадносін, духу і рэлігіі, – сцвердзіў Папа. †

– У той жа час у святле веры і здаровага розуму чалавечае жыццё заўсёды святое і заўсёды «якаснае». Няма чалавечага жыцця больш святога, чым чыёсьці іншае: кожнае чалавечае жыццё з’яўляецца святым. Так жа няма і чалавечага жыцця, якое якасна больш значыць, чым іншае, толькі з-за таго, што хтосьці валодае большымі сродкамі, правамі, эканамічнымі і грамадскімі магчымасцямі. Менавіта вы, каталіцкія ўрачы, стараецеся гэта пацвярджаць перш за ўсё вашым прафесійным стылем”.
Дамінуючы стыль мыслення часцей за ўсё падсоўвае фальшывыя адказы на пытанні, якія мы таксама ставім Богу. І незалежна ад таго, маюць гэтыя пытанні больш шырокі маштаб, як узгаданыя вышэй Сінод і святасць жыцця кожнага чалавека, ці адносяцца да малога штодзённага фрагмента нашага жыцця, адказы заўсёды павінны мець адабрэнне самога Бога. І тады ніякі стыль мыслення не здолее пазбавіць чалавека сэнсу жыцця, таму што вера дазваляе выходзіць далей, чым час, у якім нам прыйшлося жыць. Евангелле застаецца нязменным, а хрысціянскай Беларусі сёння не хапае звычайнага чалавечага хрысціянскага прыкладу жыцця, проста адказу на пытанні, якія будуць абмоленыя і абдуманыя, і менавіта ў такія моманты мы ўбачым, як нашыя адказы згаджаюцца з тым, што нам гаворыць Бог.
Мы перажываем урачыстасць Хрыста Валадара. Напэўна, ва ўсіх святынях мы пачуем у гэты дзень пытанне, хто з’яўляецца нашым Валадаром. І які ж будзе наш адказ? Перш за ўсё, варта запомніць, што адказ на такое пытанне трэба даць сваім жыццём. Калі нам хопіць веры і здаровага розуму, каб адказаць без ваганняў, што гэта Езус з’яўляецца нашым Валадаром, то мы знаходзімся на добрай дарозе. Вера ў валадаранне Хрыста дае адказы на пытанні, якія не перашкаджаюць нам жыць, а робяць нас шчаслівымі ў гэтым жыцці.
Нам вядомы словы, якія мы прамаўляем на канцы амаль кожнай малітвы: “праз Хрыста, Пана нашага, які з Табой жыве і валадарыць...”. Мы часта іх чуем, стараемся прамаўляць, але мы мала задумваемся над тым, што менавіта на канцы нашай малітвы, размовы з Богам, мы ўсё прысвячаем Богу, аддаём у яго рукі ўсе нашыя пытанні і адказы, боль і радасці жыцця, а гэта значыць, што мы абіраем Яго Валадаром свайго жыцця.
Нам таксама добра вядомы фігуры Езуса Хрыста Валадара Сусвету – Пан Езус з выцягнутымі рукамі: ці гэта вялізная фігура, што стаіць у Рыа-дэ-Жанейра, ці новая больш за 36-метровая скульптура ў Свебодзіне (Польшча), ці невялікая фігура пры касцёле ў Іўі ў нашай дыяцэзіі – яны павінны ўсім нам усвядоміць, што Хрыстос з’яўляецца Валадаром усяго стварэння, усяго Сусвету. Яго панаванне не вынікае з дасягненняў, выбару ці заваявання гэтай годнасці. Ён з’яўляецца Валадаром, бо Ён – Бог-Чалавек, Стварыцель і Збаўца. Беларусь павінна стаць краінай, дзе валадарыць Пан Езус.
У хуткім часе распачнецца чарговы літургічны перыяд – Адвэнт. Для многіх гэта будзе ўжо чарговы шанс сустрэцца з Хрыстом, для кагосьці гэта будзе першая падобная нагода, але для ўсіх Адвэнт стане часам, каб даць адказ, кіруючыся верай і сваім здаровым розумам. А пытанняў, хіба, будзе дастаткова. Няхай жа нашыя адказы прывядуць нас на сустрэчу з нашым Валадаром.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.