ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

9 лістапада 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Жыльветра з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай св. Заступнік апекуецца Вамі кожны дзень, Пан Бог спасылае свае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі. Жадаем таксама, каб кожны дзень жыцця праходзіў у радасці, мары здзяйсняліся, а святарская паслуга прыносіла багаты плён на ніве Пана.
Сем’і Кулікоўскіх і Ганчарук са Слоніма
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастарскую паслугу і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасных дзён і толькі добразычлівых людзей побач. Мы шчаслівыя і дзякуем Пану Богу за тое, што сустрэлі ў сваім жыцці такога душпастара, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі праходзіць у супакоі і радасці, здароўе няхай будзе моцным, планы заўсёды рэалізуюцца, а побач будуць добразычлівыя людзі. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Адамовічу з нагоды надыходзячай 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай у здароўі і радасці праходзяць гады жыцця, Святы Дух падтрымлівае ў выкананні такой нялёгкай душпастарскай службы, а Найсвяцейшая Маці бласлаўляе кожны Ваш дзень.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай св. Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае на шляху да святасці і да людскіх сэрцаў. Бог усемагутны няхай ахіне Вас сваім бласлаўленнем, адорыць здароўем, радасцю і супакоем, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца. Мы вельмі Вас любім і шчыра дзякуем за чулае сэрца, святарскую паслугу, клопат пра людзей і тое, што Вы з намі. Няхай у гэты радасны дзень Хрыстос прытуліць Вас да свайго найсвяцейшага сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і людской добразычлівасці. Няхай Анёл-ахоўнік дадае Вам сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух заўсёды Вас падтрымлівае.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцы і цярплівасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, душэўнага супакою, аптымізму, поспехаў у душпастарскай працы, добрага здароўя, а таксама ўсіх дароў ад усемагутнага Бога і нястомнай апекі св. Заступніка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, моцы Святога Духа, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама здароўя і радасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Сардэчна дзякуем Вам за прыклад шчырай веры, глыбокую чалавечнасць, самаадданасць у служэнні Касцёлу, Богу і людзям.
Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, непахіснай надзеі, сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, а таксама нязгаснага запалу веры. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца і суправаджае на шляху ў Нябеснае Валадарства.
III Ордэн св. Францішка, парафіяльны хор і Колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням Ірэне Ашмян, Генавэфе Выдры, Генавэфе Крышаловіч і Генавэфе Гедроіч з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і цеплынёй, здароўе будзе моцным, сілы нязломнымі, а людзі навокал – добразычлівымі. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая трымае ў сваёй мацярынскай апецы.
III Ордэн св. Францішка, парафіяльны хор і Колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Жыльветра з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, добрых і шчырых людзей, гатовых заўсёды Вам дапамагчы, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог няхай адорвае Вас сваім айцоўскім бласлаўленнем, каб Вы і далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам яшчэ на працягу многіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго таго, што ўдалося дасягнуць, і дазваляючы ставіць многія новыя мэты. Жадаем, каб усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочвалі Вас, а толькі ўзмацнялі і вялі да святасці. За Вашу сціпласць і пакорнасць, за ўсю дабрыню і тое, што яшчэ не сказана, аддзяч Вам Божа!
 Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў здароўя, радасці, добразычлівасці ад людзей навокал, нязгаснага запалу веры, мноства сіл у душпастарскай працы, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З памяццю ў малітве Марыя і Казімір Чайкоўскія з Новага Мішэва
◊◊◊
Паважанаму Спадару Арганісту Чэславу Жыху з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены спакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі Вас не пакідаюць. Дзякуем за Ваш цудоўны голас і музыку падчас набажэнстваў. Няхай Маці Божая Успамога Вернікаў і св. Цэцылія няспынна чуваюць над Вамі.
Касцёльны хор і парафіяне са Смаргоні

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.