ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Ці абавязкова на могільным крыжы фігура ўкрыжаванага Хрыста?

Задай пытанне

Калі на магіле замест помніка ўстаноўлены каваны крыж, ці абавязкова на ім павінна змяшчацца фігура ўкрыжаванага Хрыста?
Мы ставім крыжы ў розных месцах, у тым ліку і на магілах нашых памерлых. Крыж прыгадвае нам аб пакутах і смерці нашага Пана Езуса Хрыста. У першую чаргу, гледзячы на крыж, мы павінны заўсёды прыгадваць, што без смерці Хрыста на крыжы не было б збаўлення. Крыж – гэта знак збаўлення, любові Бога і перамогі. Езус бярэ на крыж усе нашыя грахі. І іншага крыжа няма. Ёсць толькі адзін крыж, які вядзе нас у неба. На нашай зямлі можна сустрэць крыжы як з фігурай Пана Езуса, так і без яе. З гэтай нагоды яшчэ некалькі разважанняў.
    Сімвал хрысціянскага жыцця ахоплівае два вымярэнні: гарызантальнае і вертыкальнае. Вертыкальная бэлька як вертыкальнае вымярэнне азначае з’яднанне неба з зямлёй, таго, што Божае, з тым, што чалавечае ў Хрысце. У сваю чаргу гарызантальная бэлька як гарызантальнае вымярэнне азначае з’яднанне ўсіх людзей, а таксама ўніверсальны характар збаўлення, здзейсненага на крыжы.
Традыцыя прыгадвае нам, што на лацінскім крыжы заўсёды была постаць Хрыста. Першапачаткова яе малявалі ці вырэзвалі. На ўсходзе такія крыжы можна ўбачыць да гэтага часу, яны дастаткова папулярныя. Крыж з асобнай фігуркай Хрыста з’явіўся ў сярэднявеччы і сустракаецца ў каталіцкай традыцыі. Таму можна таксама параіць аўтару гэтага пытання, калі ёсць такая магчымасць, змясціць на крыжы фігурку Пана Езуса.
    Для прыкладу, аб пэўнай падзеі ў Італіі. Бургамістр аднаго гарадка прапанавала змясціць у дзяржаўных установах крыжы без фігуркі Пана Езуса. Мэта гэтай ініцыятывы – аказанне павагі няверуючым асобам і вызнаўцам іншых рэлігій. “Абгрунтаванне, пададзенае бургамістрам, сур’ёзнае”, – пацвердзіў пробашч мясцовай катэдры кс. Лівіа Дэстра. Святар заўважыў, што “мы жывём у час, калі знакам надаецца вялікая ўвага”, і выразіў упэўненасць, што абсалютная ліквідацыя крыжаў азначала б адрачэнне ад уласных каранёў. Адмова ад фігуры ўкрыжаванага Пана Езуса сведчыць, паводле яго слоў, аб “нашай талерантнасці”, якая будзе некалі ўзнагароджана. “Звяртаючыся да нецярпімасці, мы не пераможам ніколі”, – падкрэсліў кс. Дэстра.
    Усім варта запомніць, што няма крыжа без Хрыста. Крыж у жыцці кожнага з нас становіцца хвалебным крыжам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.