ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
Прызнаць брата ў кожным
Хвала Хрысту!
Паважаныя Чытачы, вітаю Вас на старонках газеты “Слова Жыцця” ў рубрыцы “На скрыжаванні”. Сёння паразважаем над братэрскімі адносінамі. Даведаемся, чаму ўсё трэба дзяліць па-братэрску і чым карысны поціск рукі. Колькі часу на сон адводзяць святыя і як хутчэй дасягнуць неба. Спадзяюся, сумна не будзе. Заахвочваю да каментарыяў. Актыўныя будуць узнагароджаны.
З Богам! †

ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “...Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40).
Усхваляць Бога праз бліжняга – адзін з самых кароткіх і плённых шляхоў да святасці. Робячы нешта добрае для другога чалавека, мы тым самым усміхаемся Усявышняму. Як кажуць, двух зайцоў адным стрэлам забілі: і другому дагадзілі, і Бога пацешылі.
ІНТЭНЦЫЯ МЕСЯЦА: Каб людзі, якія пакутуюць ад адзіноты, пазналі блізкасць Бога і падтрымку братоў
Людзі самотныя, як правіла, адчуваюць сябе пакінутымі, забытымі. Варта, каб нехта заўсёды быў побач. Унутраную гармонію чалавеку забяспечвае Бог. Патрэбна толькі зрабіць крок насустрач. А знешняе адзінства з сусветам дапамагаюць спасцігнуць браты і сёстры, якія нас акружаюць. Да малітвы ў гэтай інтэнцыі сёння ўсіх католікаў свету запрашае папа Францішак.
ПРАДМЕТ РАЗВАЖАННЯЎ МЕСЯЦА: Братэрства
Як часта мы кажам “давай падзелім па-братэрску”, “ты мой брат па няшчасці”, “у камандзе адчуваецца братэрскі дух”. Што ж такое братэрства?
Па-першае, слова братэрства аднакаранёвае са словам брат, а брат – гэта кроўныя сувязі, роднасць, адзінства. Па-другое, сабратамі становяцца па занятках, агульных інтарэсах, адзінадушныя. Братэрства – гэта цесная сувязь і прыязнасць.
Бог неаднаразова звяртацца да нас праз Біблію як да братоў і сясцёр. Усявышні падкрэслівае, што чалавек чалавеку брат, і кожнага належыць любіць так, як самаго сябе. Гэта галоўная запаведзь, якой трэба прытрымлівацца, каб жыць у шчасці.
СПРАВА МЕСЯЦА: Вітаць людзей братэрскім поціскам рукі
Каб стаць крыху бліжэй да другога чалавека, варта працягнуць далонь. Такі жэст азначае адкрытасць і шчырасць. Праз дотык паміж людзьмі ўсталёўваецца кінестэтычная сувязь. Яна выклікае ў кантактуючых давер і супакой.
Чалавеку, які працягвае руку для прывітання, няма чаго ўтойваць. Ён гатовы да дыялогу і супрацоўніцтва. Поціск рукі на момант выклікае паміж людзьмі цесную сувязь. А ці гэта не пачатак, каб наблізіцца да другога чалавека?
МЭТА МЕСЯЦА: Прызнаць брата ў кожным
Жыць на свеце было б нашмат прасцей і лягчэй, каб кожны ставіў сябе нароўні з іншым. Менавіта з гэтага вынікае паразуменне і згода паміж людзьмі. Наступная прыступка ў адносінах з іншым чалавекам – гэта збліжэнне, спачуванне, узаемадапамога. Так паводзіць сябе брат: нераўнадушны, ён прапануе сваю падтрымку.
Безумоўна, прыемна, калі такі чалавек, як брат, аказваецца побач. Але, каб свет змяніўся, варта пачаць з сябе. Памятайце, крыніца ўсіх змен унутры кожнага з нас.
АСОБА МЕСЯЦА: Святы Марцін дэ Порэс
Марцін – пазашлюбны сын знатнага рыцара дона Хуана дэ Порэса і цёмнаскурай рабыні Ганны Веласкес. Нарадзіўся ў квартале Сан-Себасцьян (Перу) у 1579 г. Ахрышчаны 9 снежня. Бацька не прызнаў сына з-за таго, што той меў цёмную скуру.
У 1591 г. Марцін прымае сакрамант канфірмацыі. З’яўляецца парафіянінам манастыра Панны Марыі Ружанцовай. Хоча стаць паслушнікам, але з-за паходжання яму ў гэтым адмаўляюць. Не дазваляюць стаць і свецкім членам ордэна.
У 1594 г. Марцін прыняты на працу служкам да тэолага Хуана дэ Лорэнсана. Амаль 10 гадоў ён выконвае разнастайную чорную працу. Вучыцца ў аптэкара і цырульніка, якія ў тыя часы займаліся хірургіяй.
У 1603 г. Марцін прыняты паслушнікам у ордэн дамініканцаў. Праз 3 гады ён складае манаскія абяцанні. Служыць у манастыры цырульнікам, часам практыкуе кровапусканне. У 1610 г. яму даручаюць манастырскую аптэку. Дзякуючы гэтаму Марцін хутка здабывае славу лекара.
Шмат прапаведуе сярод індзейцаў і неграў. Мае лёгкі характар і добрае пачуццё гумару. Посціць, спіць па 2–3 гадзіны на суткі.
У 1619 г. Марцін хварэе на малярыю, ад прыступаў якой пакутуе да канца жыцця. Памірае 3 лістапада 1639 г. Пахаваны ў галоўным алтары сабора святога Дамініка ў Ліме.
Беатыфікаваны ў 1837 г. папам Рыгорам ХVІ. Да ліку святых прылічаны 6 мая 1962 г. папам Янам ХХІІІ. Марцін стаў першым цемнаскурым амерыканцам, кананізаваным каталіцкім Касцёлам. Дзень памяці святога – 3 лістапада.
Да якіх святых звяртацца з асаблівай просьбай аб заступніцтве ў лістападзе?
Усе святыя (1 лістапада),
св. Марцін (3 лістапада),
св. Эмерык (4 лістапада),
св. Леанард (6 лістапада),
св. Леон (10 лістапада),
св. Гертруда (16 лістапада),
св. Альберт (21 лістапада),
св. Кацярына (25 лістапада),
св. Якуб (28 лістапада).
КНІГА МЕСЯЦА: “Чалавек з неба”, Брат Юн
“Маё імя Лю Чжэнь Інь. Веруючыя сябры называюць мяне брат Юн”. Кніга прадстаўляе сабой аўтабіяграфію кітайскага хрысціяніна. З пралога: гісторыя сведчыць пра тое, як Бог прызваў гаротнага, галоднага юнака з беднага паселішча правінцыі Хэнань. Усё сваё жыццё хлопец імкнуўся данесці людзям, хто такі на самой справе Езус – не гістарычная асоба, а ўсюдыісны Бог, поўны любові і ласкі.
Брат Юн мінуў шматлікія ганенні і праследаванні, але яго сэрца заўсёды заставалася верным Божаму закліку. Прыклад самаадданага служэння сапраўднага хрысціяніна. Кніга вучыць, як трэба праслаўляць не сябе, але Хрыста.
ПЕСНЯ МЕСЯЦА: “Дапамажы, падыдзі, падтрымай”, Улад Канашын
Спявак пачынае песню з закліка, які адлюстраваны ў назве. А далей прадаўжае: “...вельмі цяжка мне ў свеце жыць, надыходзіць пераможнае зло”. Выканаўца звяртаецца да Езуса, які з’яўляецца добрым і чулым Сябрам. Просіць дазволіць дакрануцца да Яго далоней, напоўненых сілай і моцай. “Ты адкажаш, сагрэеш, дасі, і вучуся я цярпець і чакаць”.
У кожным з нас жыве Езус. І Ён прагне зрабіць людзей паміж сабою сябрамі. Варта мець жаданне, а сілы дасць Бог. І тады падысці, падтрымаць і дапамагчы здолее кожны. Мы станем бліжэй адзін да аднаго.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.